Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЯК УСПРЫНЯЛІ РАШЭНЬНЕ ЭЎРАПЕЙСКАГА БАНКУ РЭКАНСТРУКЦЫІ Й РАЗЬВІЦЬЦЯ ПРА НОВУЮ СТРАТЭГІЮ СУПРАЦОЎНІЦТВА АФІЦЫЙНЫЯ СТРУКТУРЫ БЕЛАРУСІ?


Міхал Стэльмак, Менск

І вось што адказаў прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Павал Латушка:

(Латушка: ) “Міністар замежных спраў Рэспублікі Беларусь Міхаіл Хвастоў сёньня гэтае пытаньне адрасаваў кіраўніку рабочай групы Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ па Беларусі Уце Цапф, бо яна па сутнасьці павінна паясьняць тыя ацэнкі як член ПА АБСЭ, як кіраўнік рабочай групы па Беларусі ПА АБСЭ, як асоба, якая прысутнічала на выбарах. Паясьняць гэтыя ацэнкі ў тым ліку і кіраўніцтву Эўрапейскага банку рэканструкцыі й разьвіцьця. І гэтая асоба, Ута Цапф, яна дакладна ведае тыя фармулёўкі, якія былі зацьверджаныя АБСЭ ў сваіх заключэньнях па нагляду за прэзыдэнцкімі выбарамі”.

Паводле прэсавага сакратара Міністэрства замежных справаў Паўла Латушкі, гэта ўсё, што можа сказаць на сёньняшні дзень беларускае замежнапалітычнае ведамства па гэтым пытаньні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG