Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАВІНЫ НАВУКІ


Сяржук Сокалаў-Воюш, Прага

“Зразумела, што такое меркаваньне цалкам бязглуздае, аднак усе чамусьці прынялі яго на веру. Мы першыя засумняваліся,” – сказаў калега Эпла Дэвід Дымэр. Геоляг Пол Нот з Арызонскага ўнівэрсытэту падаў да новай гіпотэзы яшчэ адзін аргумэнт: тры з паловай мільярды гадоў таму акіяны былі ўдвая саланейшымі, чым сёньня, што таксама прымушае засумнявацца ў магчымасьці зараджэньня там жыцьця.

НЯМЕЧЧЫНА. У адным з навуковых цэнтраў Нямеччыны навукоўцы стварылі штучную малекулу, якая можа ператвараць сьвятло ў мэханічную энэргію. Гэткім чынам, створаная фактычна невычэрпная, хаця й дробная, крыніца энэргіі. Штучная малекула мае прадаўгаватую форму і павялічваецца ў памеры, калі на яе падае сьвятло. Гэта дазволіць перад усім кампутарнай, касьмічнай і мэдычнай тэхніцы выйсьці на новы ўзровень, які адкрывае новыя пэрспэктывы. У навуковых колах адкрыцьцё лічаць рэвалюцыйным прарывам.

ЗША. Адмыслоўцы з Нацыянальнай дасьледчай рады прыйшлі да высновы, што пыл, які пакрывае паверхню Марсу можа быць небясьпечным для чалавека, калі той калі-небудзь высадзіцца на гэтай плянэце. Па-першае, пылавыя часьцінкі на Марсе такія дробныя, што здольныя прайсьці празь якую заўгодна ізаляцыю і трапіць у жытловыя памяшканьні касьмічнага карабля. Па-другое, марсыянскі пыл утрымлівае ў сабе вялікую колькасьць хрому, які ва ўмовах плянэты можа ператварыцца ў солі хромавай кіслаты, якія зьяўляюцца моцнымі канцэрагэнамі.

ПАНАМА. Ля ўзьбярэжжа Панамы знойдзены гішпанскі галеон “Сан-Хасэ,” які затануў у раёне Пэрлавых выспаў 17 чэрвеня 1631 году. На борце вадаплаву было 700 тонаў тавару, у тым ліку золата і срэбра, якое везьлі ў Гішпанію. Вартасьць знаходкі ацэньваецца ў 50 мільёнаў даляраў. Доўгі час месца аварыі было невядомым, аднак, пасьля таго, як ля карыбскага ўзьбярэжжа Панамы быў знойдзены іншы гішпанскі галеон, пачалі шукаць і “Сан-Хасэ”. Аднак паведамляецца, што праектаў падняцьця абодвух вадаплаваў няма ў выніку адсутнасьці крыніцаў фінансаваньня.

ГРЭЦЫЯ. Нямецкія археолягі, якія вядуць раскопкі афінскага нэкропалю, знайшлі статую, чый узрост складае 2600 гадоў. Амаль цэлая статуя маладога хлопца выкананая ў манэры скульптара, вядомага як Дзіпілас – так называлася месца, дзе былі знойдзеныя ягоныя творы, якія цяпер захоўваюцца ў Нью-Ёрку і Афінах. Раскопкі нэкропалю ідуць ужо 140 гадоў і, паводле кіраўніка археалягічнай экспэдыцыі Вольфа-Дзітрыха Німайера, “ніхто ня мог нават меркаваць, што знойдзецца яшчэ адна праца Дзіпіласа”. Разам са статуяй юнака былі знойдзеныя дзьве скульптуры львоў і сьфінкс. Знаходкі датуюцца 900-510 гадамі да новага часу.

ЗША. Група навукоўцаў з унівэрсытэту штату Агаё пад кіраўніцтвам Браяна Прэндэргаста паспрабавала высьветліць, чаму ў часе зімовай сьпячкі некаторыя жывёлы ўсё ж пэрыядычна прачынаюцца. Для экспэрымэнту былі абраныя каліфарнійскія залатасьпінныя суслакі, якія засынаюць на пяць-шэсьць месяцаў, але раз на тыдзень прачынаюцца на 12-16 гадзінаў. У часе сну тэмпэратура іхнага цела падае да 5 градусаў, а сэрца пачынае біцца два разы на хвіліну. Рэгулярныя абуджэньні забіраюць у іх да 80% набранай за лета энэргіі, а тэмпэратура цела падымаецца да 37 градусаў. Экспэрымэнты паказалі, што абуджэньні патрэбныя ім для прафіляктыкі імуннай сыстэмы, якая ў часе сну не працуе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG