Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“ЧЫМ ПАДОБНЫ ПОЛЬСКІ АНТЫДЭМАКРАТ ЛЕПЭР ДА БЕЛАРУСКАГА ДЫКТАТАРА ЛУКАШЭНКІ?”


Алена Панкратава, Менск

Аналізуючы імідж, дзеяньні й словы абодвух лідэраў, журналісты венскіх выданьняў “Die Presse” і “Standard” Андрэас Шварц і Герхард Плот прыходзяць да высновы: у той час, як маскоўскі лідэр ёсьць кумірам малых альпійскіх гарналыжнікаў і тыя нават пішуць яму лісты, менскі лідэр — ня той чалавек, з кім, на мове аўстрыйцаў і немцаў, можна есьці вішню.

“Без Расеі, — піша “Die Presse”, — Эўропа ня ёсьць цэльнай”. Аўстрыйскія аглядальнікі мяркуюць, што палітыка Пуціна пасьля 11-га верасьня — разумная і канструктыўная, маскоўскі лідэр дэманструе Захаду сваю адкрытасьць да дыялёгу. Што да беларускага кіраўніка, дык ён — сапраўдны выкапень сталінскага часу, — піша “Standard”.

Аналізуючы фэномэн усходнеэўрапейскага папулізму і антыдэмакратызму на прыкладзе лідэра польскага руху “Самаабарона” Анджэя Лепэра, варшаўскі й венскі філёзафы Крол і Пфавіган перакананыя, што гэты польскі палітык многае пераняў менавіта ад беларускага дыктатара Лукашэнкі, а не ад Гітлера, Леніна і Мусаліні. Апошнія імкнуліся да ўлады, каб выкарыстаць дзяржаву дзеля ажыцьцяўленьня сваіх жаданьняў і праграмаў.

Адрозна ад іх, сучасны беларускі дыктатар дэманструе самую прыкрую форму постмадэрнісцкай ірацыянальнай палітыкі, ён бачыць у дзяржаве перашкоду для сваіх дзеяньняў. Галоўнае для такіх як Лукашэнка і Лепэр — сканцэнтраваць уладу ў руках, — піша “Standard”. — Ім не патрэбны парлямэнт з усімі кампрамісамі. Не патрэбная і прававая дзяржава, бо гэта сапраўдны вобраз ворага.

“Шанцы Захаду паўплываць на Лукашэку вельмі нязначныя, — піша аўстрыйскае выданьне. — Беларускі прэзыдэнт не паддаецца ніякім аргумэнтам і перакананьням. Адзіныя, каго ён яшчэ можа пачуць, — гэта Расея і Пуцін”.

Пытаньням новай стратэгіі Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі прысьвечаны артыкул вядучага нямецкага экспэрта ва ўсходнеэўрапейскіх пытаньнях Гайнца Тымэрмана, што надрукаваны ў апошнім нумары спэцыялізаванага нямецкага часопісу “Belarusnews”.

Паводле бэрлінскага навукоўца, для таго, каб Расея зрабіла сапраўдны ўплыў на краіну-суседку, тэма Беларусі павінна ўзьнімацца падчас кожнай сустрэчы паміж кіраўніцтвам эўрапейскіх краінаў і Расеі. Па сутнасьці, гэта ўжо робіцца, — піша Тымэрман.

Нямецкі экспэрт мяркуе, што “Сярод найбольш дзейсных аргумэнтаў Эўропы наступныя: унутраная і зьнешняя палітыка Беларусі не адпавядае агульнаму клімату даверу, які ствараецца ў Эўропе, яна перашкаджае ня толькі працэсам эўрапейскай інтэграцыі, але й самому партнэрству Расеі з Эўразьвязам. Пры наяўнасьці эканамічна не рэфармаванай Беларусі ў Эўропе ня можа быць створаная ўніфікаваная эканамічная прастора, у чым цяпер вельмі зацікаўленая Масква”.

Паводле Гайнца Тымэрмана, сёньня Беларусі патрэбнае збалянсаванае супрацоўніцтва як з Расеяй, так і з Захадам. У Менску няма альтэрнатывы эканамічным стасункам з Расеяй, асабліва ў галіне энэрганосьбітаў. Зь іншага боку, Беларусі неабходныя сучасныя тэхналёгіі, мадэрнізацыя, якія могуць прыйсьці ў краіну з Захаду. Як лічыць нямецкі экспэрт, Эўропа павінна прыкласьці ўсе намаганьні, каб Беларусь выкарыстала абодва шляхі.

“Польшча гістарычна зьвязаная зь Беларусьсю, таму яна мае асаблівыя забавязаньні перад сваёй усходняй суседкай, — паведаміў у інтэрвію нямецкай “Die Welt” выканаўца абавязкаў міністра замежных справаў Польшчы Анджэй Бырт. — Польшча павінна дапамагчы Беларусі ў працэсе дэмакратызацыі. Аднак гэтая задача стаіць перад усімі эўрапейскімі краінамі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG