Лінкі ўнівэрсальнага доступу

УЛАДЫ БЕЛАРУСІ ХОЧУЦЬ, КАБ КАЛЮЧЫ ДРОТ НА МЯЖЫ З ПОЛЬШЧАЙ ПАДТРЫМВАЛІ Ў НАЛЕЖНЫМ СТАНЕ СВАІМІ ГРАШЫМА КРАІНЫ ЭЎРОПЫ


Алег Супрунюк, Берасьце

Сэмiнар быў арганiзаваны Ўпраўленьнем Вярхоўнага камiсару ААН у справах уцекачоў. У iм прынялi ўдзел прадстаўнiкi рэгiянальных мiграцыйных i памежных службаў Беларусi, Лiтвы, Польшчы, Украiны i Малдовы.

Прадстаўнiкi беларускага боку скарысталiся гэтым сэмiнарам, каб агучыць свае патрабаваньнi да заходнiх краiнаў. Па зьвестках Дзяржкамiтэту памежных войскаў, толькi для захаваньня калючага дроту на мяжы з Польшчай Беларусь штогод выдаткоўвае 1 мiльён 800 тысячаў амэрыканскiх даляраў. Беларускiя памежнiкi лiчаць, што гэтыя ды iншыя выдаткi павiнны кампэнсаваць краiны Эўразьвязу, паколькi Беларусь самастойна супрацьдзейнiчае нелегальнай мiграцыi на Захад. Але ў сваiх выступах экспэрты iншых дзяржаваў ставiлi пад сумнеў падобныя заявы беларускага боку: выдаткаваньне грошай на гэтыя патрэбы лiчыцца немэтазгодным, пакуль ня будзе ўсталяваны належны кантроль на мяжы Беларусi i Расеi.

Падчас сэмiнару ўзгадвалiся i апошнiя падзеi ў Афганiстане, якiя здольныя iстотна паўплываць на мiграцыйную палiтыку краiнаў-суседзяў Беларусi. Але кiраўнiк Дзяржаўнага камiтэту Беларусi па мiграцыi Лявон Яхнавец камэнтуе гэтую сытуацыю стрымана:

(Яхнавец:) "Мы пакуль у мiграцыйных службах рэспублiкi не зарэгiстравалi нiводнай заявы грамадзянаў Афганiстану, якiя б спасылалiся на тое, што яны ўцякаюць з краiны у сувязi з пачаткам ваеных дзеяньняў".

Адначасова спадар Яхнавец паведамiў, што за апошнiя дзесяць гадоў 592 iншаземцы атрымалi ў Беларусi статус уцекача (пераважная большасьць зь iх – менавiта грамадзяне Афганiстану).

У сваю чаргу Лешэк Элас, дырэктар мiграцыйнага бюро камэндатуры стражы гранiчнай у Варшаве, лiчыць, што праблему афганскiх ўцекачоў трэба ўспрымаць сур'ёзна. Але перашкаджае гэтаму ў тым лiку i недсканаласьць заканадаўства ў розных краiнах.

Зьмест рэкамэндацыяў, што абмеркаваныя ў Берасьцi, пакуль не разгалошваецца. Яны трапяць да кiраўнiкоў мiграцыйных cлужбаў усiх зацiкаўленых краiнаў. Чакаецца, што канчатковы дакумэнт будзе прыняты напрыканцы лiстападу ў Варшаве.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG