Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“ДУШЫЧКІ” – ДЗЯДЫ ПА-ЧЭСКУ Ў ПРАЗЕ


Аляксандар Лукашук, Прага

Сёньня ў Празе быў на дзіва сонечны дзень, а галоўная алея Альшанскіх могілак, уся ў залатой лістоце клёнаў і бярозаў, нагадвала Вацлаўскую плошчу – столькі пражанаў прыйшлі сёньня на могілкі адзначыць “душычкі” – так па-чэску гучаць нашыя Дзяды. Ля ўваходу на могілкі прадавалі кветкі і зімовыя букеты, а таксама сьвечкі – трэба сказаць, што гэтыя сьвечкі спэцыяльна прыстасаваныя для доўгага гарэньня на магіле – яны адразу прадаюцца ў плястыкавым футурале, падобным да вежы з акенцамі, які абараняе ад ветру і дажджу.

Да беларускіх магілаў прыйшлі каля паўсотні беларусаў, якія стала жывуць у Празе альбо вучацца ці атрымалі тут палітычны прытулак, ці проста прыехалі зараз у Чэхію як турысты. Ля магілы Пётры Крэчэўскага правіў службу пастар кальвінісцкага збору зь Менску Лявон Ліпень, на магіле Васіля Захаркі чытаў малітву айцец Андрусь грэка-каталіцкай царквы, які таксама напярэдадні прыехаў зь Менску. А вось памяць сьпевака Міхася Забэйды Суміцкага, апроч малітвы, ушанавалі таксама воклічам: “Жыве Беларусь!” – і ў гонар Дзядоў па чэскай завядзёнцы прысутныя тут беларуы і чэхі зрабілі па глытку чэскай “сьлівовіцы” ў памяць продкаў і ў гонар краіны, якая дала прытулак і апошні спачын нашым землякам. Сьвечкі, белыя і чырвоныя гвазьдзікі, вяночкі і песьня Магутны Божа –такія былі сёлетнія Дзяды ў Альшанах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG