Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ІМІГРАЦЫЯ ПАСЬЛЯ ТЭРАКТАЎ 11 ВЕРАСЬНЯ


Сяржук Сокалаў-Воюш, Прага

Тым часам эўрапэйскае насельніцтва старэла, нараджальнасьць падала і дзеля эканамічнага росту і росквіту адчуваўся недахоп новай працоўнай сілы. Пасьля тэрактаў 11 верасьня сытуацыя зьмянілася.

Паводле ацэнак колькасьць імігранаў у Францыі складае чатыры з паловай мільёны чалавек зь якіх больш як тры мільёны – туркі. У Нямеччыне жыве прыблізна два мільёны замежнікаў, пераважна пакістанцаў. У Вялікай Брытаніі мусульманская дыяспара настолькі вялікая і моцная, што некалькі месяцаў таму яна нават распачала сутычкі з карэнным насельніцтвам на расавай глебе.

Па ўсёй Эўропе дыяспары скардзіліся, што іх успрыймаюць, як грамадзянаў другога гатунку. У іх менш правоў на працу і адукацыю, але больш шанцаў быць затрыманымі паліцыяй.

Апошнім часам да гэтых праблемаў была прыцягнутая пільная ўвага ўладаў эўрапэйскіх краінаў, якія пачалі ствараць праграмы разьвязаньня праблемаў. Але рэакцыя некаторай часткі мусульманскай эміграцыі на тэрарыстычныя акты 11 верасьня насьцярожыла эўрапэйцаў.

Міністар унутраных справаў Нямеччыны Отта Шыльлі адклаў дэбаты адносна законапраекту пра ўцекачоў, які прадугледжваў прыток кваліфікаванай рабочай сілы ў сэктар высокіх тэхналёгіяў.

Вялікая Брытанія абвесьціла, што асобы, падазроныя на ўдзел у тэрарызме, праходзяць праз больш пільную сыстэму праверкі.

Адзін з крайне правых лідараў Аўстрыі Гайдэр сказаў, што ў Эўропе мусяць атрымліваць прытулак толькі эўрапэйцы, а іншыя мусяць ехаць у “бясьпечныя трэйція краіны” на сваіх уласных кантынэнтах.

У Італіі вышэйшая ўрадавая асоба заявіла: “З улікам небясьпечнай сытуацыі, давайце зачынім свае межы для мусульманаў, таму што ніхто не змушае, каб мы іх прыймалі”. Гэткую палітыку ён параўнаў з палітыкай Злучаных Штатаў, якія ў часе Другой усясьветнай вайны інтэрнавалі ўсіх гамадзянаў Японіі.

Нават у талерантных Нідэрляндах адно з грамадзкіх апытаньняў мінулага месяцу паказала, што больш як 60% галянцаў лічаць, што мусульманы, якія вітаюць, альбо ўхвальваюць тэрарыстычныя напады супраць ЗША, павінны быць высланыя з краіны. Такая думка зьявілася пасьля таго як 15 маладых мусульманаў у месьце Эдэ 11 верасьня сьвяткавалі перамогу і называлі Ўсаму бін Лядэна “наш лідар”, а ў некаторых інтэрнацыянальных навучальных установах вучні не ўшанавалі маўчаньнем памяць ахвяраў тэрарыстычных актаў.

Падобная зьява назіралася і ў Францыі, дзе мусульманская моладзь зь песьнямі адзначала посьпех тэрарыстаў на абшарах ад Парыжу да Ліёну. І гэта ў той час, калі адносіны паміж мусульманамі з былых францускіх калёніяў у Афрыцы і самімі французамі выглядаюць досыць складанымі.

У сувязі з гэтым мэр аднаго з прымесьцяў Парыжу сказаў: “Я не кажу, што іміграцыя – гэта тое самае, што тэрарызам, але людзі прыяжджаюць сюды, а мы амаль нічога пра іх ня ведаем. Мы нават ня ведаем, калі яны выяжджаюць, а насамарэч шмат хто не выяжджае наагул”.

І ўсё ж, экспэрты цьвердзяць, што Эўропа ня можа зачыніць свае дзьверы перад імігрантамі. Яна толькі распрацуе новую палітыку іхнага прыёму ў якой будзе больш кансэрватызму, чым магло б быць.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG