Лінкі ўнівэрсальнага доступу

12:30 ЛУКАШЭНКА ЗДРАДЗІЎ СВАЙМУ СЛОВУ


Сяржук Сокалаў-Воюш, Прага

“Лукашэнка заграз у мінулым і хоча, каб там, разам зь ім, заставаўся і ягоны народ. Каля чвэрткі насельніцтва Беларусі жыве за рысай беднасьці” – адзначае газэта.

Што ж тычыцца палітыкі, то Лукашэка кіруе аўтарытарным рэжымам, які абвінавачваюць у фізычным зьнікненьні апанэнтаў. Нават бліжэйшы саюзьнік Беларусі – Расея – дыстанцыюецца ад непрадказальнага лідэра.

Тым часам сілы, здольныя нанесьці Лукашэнку палітычную паразу – калі ня ў гэтых выбарах, то ў бліжэйшы час – нарэшце пачалі гуртавацца.

Кандыдат у прэзыдэнты ад дэмакратычных сілаў – Уладзімір Ганчарык – паводле папулярнасьці даганяе Лукашэнку. Ня гледзячы на тое, што яго падтрымліваюць сілы самай рознай палітычнай арыентацыі, усе пагаджаюцца на адным: Лукашэнку трэба сыходзіць. Пастанова аб’яднацца вакол аднаго кандыдата – піша Wall Street Journal – істотны крок у разьвіцьці апазыцыйных сілаў. Яшчэ летась апазыцыя не магла дамовіцца нават пра тое, ці варта ёй браць удзел у парляманцкіх выбарах, калі ўсім вядома, што яны будуць (а так і сталася) несправядлівымі.

“Ад Бярэсьця да Віцебску невялікія арганізацыі выступаюць за высокую яўку выбаршчыкаў, асабліва сярод моладзі. Галоўная надзея на дэмакратычную будучыню Беларусі – грамадзяне да 40 гадоў, сярод якіх Лукашэнка карыстаецца найменшай папулярнасьцю. Яшчэ адна надзея, як гэта ні дзіўна – Расея.

Найлепшы доказ – піша Wall Street Journal – што некалі стабільная расейская падтрымка Лукашэнкі слабее – адмова Пуціна падтрымаць яго ў часе выбараў. Расейскія сродкі масавай інфармацыі – зразумела ж з маўклівае згоды Крамля – распавядаюць пра ўрадавыя “эскадроны сьмерці” і безстароньне гавораць пра апанэнтаў Лукашэнкі.

Ня гледзячы на тое, што рэпартажоў няшмат і што часам яны не трапляюць на Беларускае тэлебачаньне, расейскае тэлебачаньне дае беларускім выбаршчыкам больш узважанай інфармацыі, чым яны могуць дастаць у падкантрольных Лукашэнку дзяржаўных СМІ.

“Калі Ганчарык пераможа ў выбарах, ён можа зьнішчыць апошнюю эўрапэйскую дыктатуру і, як тое было ў Харватыі, Слваччыне і Югаславіі, вярнуць Беларусь на шлях дэмакратычных рэформаў, зь якога яна сыйшла ў 1994 годзе. Такі вынік малаверагодны, але шмат хто спадзяецца на лепшую будучыню. Калі крамлёўская падтрымка Лукашэнкі будзе слабець, а беларускія апазыцыйныя партыі, грамадзянскія арганізацыі і незалежныя сродкі масавай інфармацыі – умацоўвацца, беларускі лідэр зразумее, што ягоныя дні – палічаныя,” – піша Wall Street Journal.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG