Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗАМЕЖНЫ ДРУК ПРА БЕЛАРУСЬ – 1


Аляксандар Лукашук, Прага

Financial Times:

“Апазыцыі цяжка падчас выбараў” – пад такім загалоўкам брытанская Financial Times піша пра прыгнятальныя ўмовы, якімі вызначаецца кампанія. Калі ў Аляксандра Лукашэнкі няма ніякіх праблемаў з доступам да тэлебачаньня, намаганьні Ўладзімера Ганчарыка натхніць выбаршчыкаў абмежаваныя з аднаго боку ягоным сьціплым характарам, з другога – дзяржаўнай манаполіяй на электронныя мэдыі. Галоўны плюс Ганчарыка, – піша брытанская Financial Times, – адвага, зь якой ён кінуў выклік Лукашэнку. І гэта зусім нямала, калі ўзяць пад увагу, што апанэнты Лукашэнкі, як сьцьвярджаецца, былі зьнішчаныя “эскадронамі сьмерці”.

The Washington Times:

“Лукашэнка заключыў зьдзелку з Масквой, каб надалей застацца ва ўладзе, – піша амэрыканская The Washington Times. Газэта цытуе заходняга дыплямата ў Менску, які параўноўвае сытуацыю з італьянскім мафіёзным рэстаранам. “Можна сказаць, што выбары прададзеныя. Расея сказала Лукашэнку, што ён можа пакідаць сабе 20% – і калі ён ня згодны, тады возьмуць Ганчарык і яго саюзьнікі,” – сказаў The Washington Times ананімны дыплямат. Беларусь прадае сваю і расейскую зброю краінам-ізгоям кшталту Лівіі і Іраку. А Расея заўсёды можа адхрысьціцца ад Лукашэнкі, сьцьвярджаючы, што ён некантраляваны, – піша амэрыканская газэта”.

Sidney Morning Herald:

“Нялёгка ў наш час быць дыктатарам, – пачынае свой камэнтар аўстралійская Sidney Morning Herald. За часам халоднай вайны можна было пазваніць па дапамогу ў Маскву ці Вашынгтон. Цяпер занадта драконаўскія парадкі могуць выклікаць эканамічныя санкцыі, а Інтэрнэт не дае манапалізаваць інфармацыю. Аднак Аляксандар Лукашэнка сьведчыць, што дэспатам як віду пакуль не пагражае выміраньне. Нават былы афіцэр КГБ Пуцін зь цяжкасьцю пераносіць Лукашэнку. Ягонае галоўнае дасягненньне – як за часам халоднай вайны, выкарыстаньне сваёй краіны на глябальнай шахматнай дошцы”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG