Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРАДСТАЎНІКОЎ ДЭМСІЛАЎ НЕ ЎКЛЮЧЫЛІ НАВАТ У СКЛАД УЧАТКОВЫХ КАМІСІЯЎ


Алесь Горбач, Баранавічы

Аб тым, што на ўчорашнім чарговым паседжаньні гарвыканкаму будуць фармавацца ўчастковыя камісіі, ня ведалі ні прэса, ні арганізацыі, якія вылучалі ў камісіі сваіх прадстаўнікоў. Гэтае пытаньне нават стаяла ў парадку дня паседжаньня напрыканцы – пасьля розных прызначэньняў, жыльлёвых і іншых дробных пытаньняў. Атрымалася так, што некаторыя прадстаўнікі прэсы ўжо пакінулі залю паседжаньняў, бо палічылі, што нічога цікавага больш ня будзе.

Загадчык аддзелу арганізацыйна-кадравай работы Баранавіцкага гарвыканкаму Леанід Лойка паведаміў на паседжаньні, што рознымі арганізацыямі, прадпрыемствамі і грамадзянамі было пададзена 1 250 заяваў на сваіх прадстаўнікоў у склад участковых камісіяў. Аднак, у выніку адбору і фармаваньня такім гонарам былі надзеленыя толькі 980 чалавек – астатнія ж 270 засталіся па-за складам камісіяў. У гэтую апошнюю лічбу якраз і ўвайшлі прадстаўнікі дэмакратычных арганізацыяў: Беларускага Гэльсынскага Камітэту, Фонду братоў Луцкевічаў, а таксама тыя дэмакраты, што вылучаліся шляхам збору подпісаў грамадзянаў ці праз працоўныя калектывы.

Даваць нейкія камэнтары адносна ўчорашняга фармаваньня камісіяў ці больш дакладныя зьвесткі Леанід Лойка сёньня адмовіўся, спаслаўшыся на занятасьць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG