Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭКСПЭРТЫЗА СВАБОДЫ. ПРЫЗНАЧЭНЬНЕ ВАЛЕРЫЯ СКВАРЦОВА ШЭФАМ БТ


Удзельнічаюць Віталь Цыганкоў, Вячаслаў Ракіцкі, Валеры Карбалевіч

Гэта мы ўсё абмяркуем сёньня, але на пачатку, безумоўна, нашым слухачам ды і ўвогуле ўсім трэба распавесьці, хто гэта такі – Валер Скварцоў. Імя гэта ня вельмі вядомае, але тым ня меньш гэта імя даволі цікавае, і таксама даволі цікавая біяграфія гэтага чалавека.”

(Ракіцкі: ) “Спадар Скварцоў даволі добра вядомы ў асяродзьдзі чынавенства і гэтак сама ён добра вядомы і ў асяродзьдзі творчай інтэлігенцыі. Дастаткова згадаць, што ён быў, не зьяўляючыся сябрам Саюзу пісьменьнікаў, сакратаром Саюзу пісьменьнікаў Беларусі, займаўся арганізацыйнымі пытаньнямі, ён быў і намесьнікам старшыні Беларускага фонду культуры. Так што гэта, з майго гледзяшча, чыноўнік зь вельмі вялікім досьведам, добры выканаўца, можа заўсёды прыняць рашэньне ў межах сваіх паўнамоцтваў, вельмі асьцярожны і, на мой погляд, ён якраз рэалізуе тую клясычную формулу нашага чынавенства, калі яны заяўляюць: “Вось мы ня ворагі дэмакратыі, вось мы ня ворагі Беларушчыны, лепш я займу гэтую пасаду, чым іншы…”

Спадар Скварцоў быў запатрабаваны як чыноўнік заўсёды: і за камуністамі, і за часы перабудовы, і за часы станаўленьня Беларускай дзяржаўнасьці тых некалькіх гадоў і, натуральна, быў запатрабаваны спадаром Лукашэнкам.”

(Цыганкоў: ) “На чале гэтай пасады яшчэ ў 80-я гады ён працаваў у ЦК КДБ у аддзеле ідэалёгіі і таксама ён працаваў ужо, калі Аляксандр Лукашэнка стаў прэзыдэнтам, у галоўнай управе грамадзка-палітычнай інфармацыі, якую тады ўзначальваў Аляксандр Фядута, а потым – Міхаіл Падгайны. Гэта яшчэ некалькі штрышкоў. Вы абяцалі партрэт гэтага чыноўніка. Але на вашу думку, як можа Валер Скварцоў павесьці сябе на гэтай, новай для яго пасадзе і, напэўна, пакуль што самай важнай, самай высокай пасадзе ў ягонай доўгай і даволі такой пасьпяховай чынавецкай кар’еры? Што можна ад яго чакаць?”

(Ракіцкі: ) “Я думаю, што варта чакаць акуратнага тэлебачаньня, тэлебачаньня, на якім ня будзе такой агалцелай лаянкі, ня будзе істэрыі, будзе вельмі дакладнае, акуратнае, дысцыплінаванае тэлебачаньне. Я перакананы, што спадар Скварцоў будзе чытаць кожную мікрафонную папку найбольш важных перадачаў. Дарэчы, яму ня цяжка будзе зарыентавацца на тэлебачаньні, таму што – хачу прыгадаць – ягоная жонка, Валерыя Скварцова, вельмі доўгі час працавала на тэлебачаньні, была галоўным рэжысёрам музычнай рэдакцыі, а затым узначальвала літаратурна-драматычную рэдакцыю, якую цяпер узначальвае Азаронак. Яшчэ адно хацеў бы тут вельмі важнае дадаць. Мне падаецца, што вельмі магчымыя кадравая зьмены на тэлебачаньні. Калі Зімоўскі ёсьць намэнклятура не Скварцова, а непасрэдна Лукашэнікі, то, не выключаю, што з прыходам Скварцова такія асобы, як Казіятка ці Азаронак, могуць нават пакінуць свае месцы. Справа ў тым, што ўсім ужо вядома, што рэйтынг палітычных перадачаў Беларускага тэлебачаньнья падае. Апошнім часам я шмат ездзіў па вёсках і малых гарадах – і нават вяскоўцы ўжо ня глядзяць і не давяраюць Зімоўскаму, Казіятку, Азаронку. Лаянка і гістэрыя на ўзроўні падсьвядомасьці шырокай публікай не ўспрымаюцца. Мне здаецца, што прызначэньне Скварцова – гэта паварот у тэлебачаньні дзе Скварцоў будзе вельмі дакладным выканаўцам без асаблівай істэрыі, без асаблівай уласнай ініцыятывы.”

(Цыганкоў: ) “Цяпер мы пераходзім да пытаньня, чаму Аляксандр Лукашэнка ў гэты момант, у момант прэзыдэнцкай кампаніі, прызначыў на такую галоўную прапагандысцкую пасаду ў краіне, можна так сказаць, такога памяркоўнага чыноўніка? Ну, адзін з момантаў я таксама хачу адзначыць – гэта зноў такія сацыялагічныя дадзеныя. Паводле Інстытуту незалежных сацыяляна-эканамічных і палітычных дасьледваньняў, калі рэспандэнтаў прасілі адказаць на пытаньне, ці зьмянілася ваша меркаваньне пра апазыцыю пасьля прагляду перадач беларускага тэлебачаньня, толькі 10 адсоткаў адказалі, што зьмянілася. 37 сказалі, што не зьмянілася, а 47 заявілі, што ня бачылі такіх праграмаў. Такім чынам, магчыма, Лукашэнка зразумеў, што сёньняшні нахабны, агрэсіўны, прапагандысцкі стыль беларускага тэлебачаньня стаў ужо неэфэктыўным. БТ, беларускае тэлебачаньне губляе свой рэйцінг, не дабіваецца тых задачаў, якія перад ім ставяць. Да таго ж, я думаю, што неабходнасьць зьмены Чыкіна, камуніста Чыкіна з пасады каріўніка, якая адбылася ў чэрвені, – гэта падказалі Лукашэнку расейскія паліттэхнолягі, каторыя зараз, напэўна, зь ім працуюць. Валер Карбалевіч, калі ласка, Вашае меркаваньне, чаму Лукашэнка паставіў такога чалавека на пасаду кіраўніка Дзяржтэлебачаньня?”

(Карбалевіч: ) “Гэтае прызначэньне трохі парадаксальнае, таму што па меры набліжэньня да даты прэзідэнцкіх выбараў палітычная барацьба ў краіне несумненна будзе абвастрацца. І на гэтым фоне прызначэньне на такую адказную пасаду чалавека, які не зьяўляецца агрэсіўным фанатыкам накшталт Азаронка, не зьяўляецца славянафілам агрэсіўным, а зьяўляецца проста добрасумленным чыноўнікам, выканаўцам і, дарэчы, ня мае вопыту працы на тэлебачаньні, - ну, гэта трохі зьдзіўляе. Але, сапраўды, тут можна будаваць нейкія варыянты, нейкія меркаваньні, што дзеючая ўлада спрабуе неяк легітымізаваць абраньне Лукашэнкі. А для таго, каб яго легітымізаваць, трэба стварыць нейкае ўраженьне дэмакратычнасьці. Гэтае ўражаньне павінна уздзейнічаць на замежную грамадзкасьць, і на беларускую масавую сьвядомасьць. І спроба неяк прыцішыць агрэсіўны тон, спроба неяк перайсьці да спакойнага вядзеньня палітычнай барацьбы, спроба тую перавагу рэйтынгаваю, якую мае сёньня Лукашэнка, гэтую перавагу спакойна давесьці да пераможнага канца… Вось, магчыма, сапраўды, вось у гэтым сэнс гэтака, ну, даволі парадаксальнага прызначэньня.”

(Ракіцкі: ) “Я хачу дадаць, што літаральна за некалькі дзён да прыходу спадара Скварцова ў якасьці старшыні НТРК паляцела з эфіру мэва беларускага радыё Ніна Чайка. Мне падаецца таксама, што прызначэньне такога кіраўніка, як Скварцоў, вельмі небясьпечнае, вельмі сур’ёзнае і яно можа даволі істотна паўплываць на апрацоўку масавай сьвядомасьці ў краіне. Іншая справа, што спадар Скварцоў у выпадку перамогі Аляксандра Лукашэнкі больш ня будзе запатрабаваны на тэлебачаньні. Гэта чалавек, які прыйдзе сюды не больш чым на два месяцы. “

(Цыганкоў: ) “Я хачу дадаць некалькі словаў наконт матываў, якімі, на маю думку, карыстаецца Аляксандр Лукашэнка ды тыя людзі, якія вакол яго даюць яму парады наконт прэзыдэнцкай кампаніі. Заўсёды на выбарах кандыдатаў ад улады трэба імкнуцца пашыраць сваю электаральную базу. Правыя… яны становяцца больш левымі, левыя “правеюць” і гэтак далей. Чыкінскае тэлебачаньне, якое фіксавала гэтыя – ну будзем гавараць – 30-35 адсоткаў электарату Лукашэнкі, яно не павышала яго электаральную базу. І прызначэньне Скварцова і некаторыя заявы Лукашэнкі, напрыклад, на трактарным заводзе, пра лібэралізацыю эканомікі, мне здаецца, - гэта як раз крок у тым накірунку, калі Лукашэнка разумее, што яго сталага электарату, скажам левага прасавецкага малавата, і ён хоча трошкі пашырыць сваё электаральнае поле, і таму робіць такія крокі.”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG