Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛЫ СЬЦЯГ НАСУПРАЦЬ ФРУНЗЕНСКАГА ВЫКАНКАМУ Ў МЕНСКУ


Любоў Лунёва, Менск

За спробу зрабіць надпіс на будынку Фрунзенскага выканкаму міліцыянты затрымалі 18-гадовага Максіма Вінярскага. Яго патрымалі ў пастарунку і адпусьцілі. Гэтым разам абышлося без складаньня адміністрацыйных пратаколаў.

На праспэкце Францыска Скарыны на дамах №87, 88 і 89 актывісты арганізацыі наляпілі ўлёткі "Час выбіраць". Гэтак маладафронтаўцы нагадваюць жыхарам пра тое, колькі дзён застаецца да выбараў прэзыдэнта.

Гарадзкі маршрутны аўтобус №87 таксама сёньня быў расклеены ўлёткамі з адпаведным зьместам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG