Лінкі ўнівэрсальнага доступу

17:30 ЭБРР БУДЗЕ ФІНАНСАВАЦЬ БУДАЎНІЦТВА НОВАЙ СЬЦЯНЫ ВАКОЛ ЧАРНОБЫЛЬСКАГА САРКАФАГУ


Віталь Тарас, Прага

Дзяржаўнае агенцтва атамнай энэргетыкі Ўкраіны Энэргаатам ухваліла тэхнічныя пляны рэканструкцыі сьцяны вакол чацьвертага блёку ЧАЭС. Паводле словаў прэзыдэнта Эўрапейскага банку рэканструкцыі й разьвіцьця Жана Лем’ера, Ўкраіну наведала камісія ў складзе міжнародных экспэртаў у атамнай энэргетыцы, інжынэраў і афіцыйных асобаў, якая абмеркавала тэхнічныя дэталі праекту.

Жалезабэтонная сьцяна вакол рэактару была пабудаваная ў 1986 годзе, пасьля Чарнобыльскай катастрофы, у выніку якой ад радыяцыі пацярпелі Беларусь і частка Ўкраіныа таксама іншыя рэгіёны.

200 мільёнаў эўра вылучаныя зь бюджэту Эўрапейскага зьвязу ды паасобных эўрапейскіх донараў на кампэнсацыю спыненьня рэактару на Ігналінскай АЭС. Грошы паступяць пасьля таго, як літоўскі сэйм ухваліць умовы пагадненьня з Банкам рэканструкцыі й разьвіцьця.

Эўрапейскі Зьвяз таксама ахвяруе грошы на закрыцьцё атамнай станцыі ў Казладуі ў Баўгарыі. Але, у адрозьненьне ад Літвы і Ўкраіны, дзе савецкія атамныя рэактары старой канстррукцыі былі закрытыя альбо выключаныя, Баўгарыя плянуе працягваць эксплюатацыю двух рэактараў, пабудаваных Савецкім Саюзам адносна нядаўна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG