Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СЬЛЕДЧЫЯ СПРАБАВАЛІ ДАПЫТАЦЬ ЮЛІЮ ЧЫГІР ЯК СЬВЕДКУ, КАБ ЯНА ПАЗБАВІЛАСЯ ПРАВА АБАРАНЯЦЬ СЫНА


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Сёньня Юлія Чыгір накіравала ў пракуратуру і ў Маскоўскі раённы суд скаргі на дзеяньні сьледчых, якія вядуць справу ейнага сына Аляксандра.

Маці затрыманага абвінавачвае сьледчых у спробе пазбавіць яе магчымасьці быць адвакаткай сына. Такую выснову яна зрабіла пасьля ўчорашняга інцыдэнту ў сьледчым камітэце.

Паводле Юліі Чыгір, яе запрасілі туды нібыта каб праверыць дыплём юрыста перад тым, як дазволіць абараняць Аляксандра. Юлія Чыгір паверыла сьледчым і прыйшла ў камітэт, аднак там замест каб правяраць дакумэнты паспрабавалі распачаць допыт яе як сьведкі.

Калі б такі допыт адбыўся, яна б аўтаматычна страціла права быць абаронцай. У выніку Юлія Чыгір адмовілася адказваць на пытаньні сьледчых, запатрабаваўшы афіцыйнага адказу на сваю заяву, якая застаецца без увагі ўжо месяц.

(Ю.Чыгір: ) "Чаму ня выклікалі ягонай жонкі, зь якой ён жыве? Яна ведае, калі Саша вяртаўся, дзе ён быў, як ён паводзіў сябе, якія грошы меў, чым займаўся. Чаму не запрашалі на допыты сяброў ягоных? Нікога не запрашалі, адну мяне.

Раней я думала, што сьледчыя часу ня маюць, каб разгледзець хадайніцтва маё. Цяпер разумею, што робяць усё, каб не дапусьціць мяне да абароны.

Сёньня я падрыхтавала скаргу ў пракуратуру і ў суд, што мне адмовілі быць адвакатам. Я буду даводзіць скаргі да канца".

Сям'я Чыгіроў заяўляе, што гэты перасьлед наўпрост зьвязаны з палітычнай дзейнасьцю экс-прэм'ера Міхаіла Чыгіра.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG