Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 27 сьнежня 2000 г.


Сабіна Радзько, Віцебск

Вывешаны ўчора Міронам сьцяг у Віцебску на вышыні 110 мэтраў пралунаў над горадам цэлы дзень. Зьнялі яго толькі прыцемкам. Эпілёг да чарговай акцыі Мірона.

Па словах Мірона, калі ён, зьдзейсьніўшы задуманае, спусьціўся з коміну, ахоўнік убачыў яго, але настолькі разгубіўся, што задаў толькі адно пытаньне: як вы сюды патрапілі?

Паводле словаў Мірона, гэтым разам рызыка затрыманьня была дужа вялікая. Фактычна становішча выратаваў старшыня Віцебскай філіі Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Уладзімер Плешчанка. У якасьці карэспандэнта незалежнай газэты "Выбар" ён назіраў за дзеяньнямі Мірона з зямлі.

Заўважыўшы ахоўнікаў, спадар Плешчанка адцягнуў іхную ўвагу на сябе, у выніку чаго быў затрыманы. У пастарунку яго пратрымалі ад гадзіны дня да васьмі гадзінаў вечара, не складаючы пратаколу. Потым патлумачылі, што пераблыталі яго зь іншым чалавекам, які зьдзейсьніў злачынства, і адпусьцілі.

Нагадаю, што два гады таму Ўладзімер Плешчанка сем месяцаў знаходзіўся ў віцебскім сьледчым ізалятары за зьнесены Міронам бюст Суворава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG