Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 27 ліпеня 2000 г.


Казімір Яноўскі, Гомель

Сёньня ў Гомелі каля будынку аблвыканкаму былі затрыманыя два пікетоўшчыкі, прыхільнікі сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада" Кацярына Гаравая ды Ігар Раманаў.

Міліцэйскі варанок па выкліку падкаціў да аблвыканкаму каля 17 гадзіне, калі Ігар Раманаў і Кацярына Гаравая прастаялі тут з плякатамі ў гонар Дня Незалежнасьці прыкладна 30 хвілінаў. У той самы час, як ахоўнікі надзявалі кайданкі на рукі спадару Раманаву, старшыня аблвыканкаму Мікалай Вайцянкоў сустракаўся у залі паседжаньняў з журналістамі. Апошнія выйшлі на ганак аблвыканкаму літаральна праз пяць хвілінаў пасьля інцыдэнту.

Да гэтага Ігар Раманаў і Кацярына Гаравая правялі цягам гадзіны несанкцыянаваны пікет на пляцы Паўстаньня. Несанкцыянаваны таму, што гомельскія ўлады не дазваляюць апазыцыі праводзіць аніякія палітычныя акцыі ў цэнтры гораду, у тым ліку і ў сквэрыку па вуліцы Савецкай, куды раней, да яго рэканструкцыі, гарвыканкам традыцыйна накіроўваў усіх мітынгоўцаў і пікетоўшчыкаў. Цяпер парадкі зьмяніліся.

Гаворыць сябра Народнай Грамады Кацярына Гаравая:

(Гаравая: ) "Дзень Незалежнасьці – гэта, па-першае, дзяржаўнае сьвята, і калі ўлады не дазваляюць нам як трэба адзначаць гэтае сьвята, мы адзначаем яго несанкцыянаваным пікетам".

У Цэнтральным пастарунку Кацярыну Гаравую і Ігара Раманава міліцыянты пратрымалі больш як гадзіну, склалі пратакол аб правядзеньні несанкцыянаванага пікету і адпусьцілі. Хутчэй за ўсё справа будзе перададзеная ў суд.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG