Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 19 чэрвеня 2000 г.


Віталь Тарас

Сёньня ў Чачні павінна была адбыцца інаўгурацыя новага кіраўніка часовай адміністрацыі Ахмеда Кадырава. Аднак цырымонія, якую меркавалася правесьці ў Гудэрмесе, адкладзеная на нявызначаны тэрмін. Супраць кандыдатуры муфція Чачні Кадырава, якога прызначыў на новую пасаду прэзыдэнт Расеі Пуцін, выступаюць ня толькі чачэнскія незалежнікі, але ж і кіраўнікі цяперашніх мяйсцовых адміністрацыяў…

Пасьля сэрыі нападаў чачэнскіх байцоў цягам мінулага тыдня на расейкія кантрольна-прапускныя пункты, сярод жаўнераў, якія патрулююць вуліцы чачэнскае сталіцы, пануе атмасфэра нэрвовага напружаньня. Пра гэта піша сёньня брытанская газэта Observer. Чачэнскія сілы, якія панесьлі значныя страты за дзевяць месяцаў расейкага наступу, зьмянілі тактыку. На зьмену маштабным баявым дзеяньням прыйшлі акты самаахвяраваньня чачэнцаў, якія падрываюць сябе на тэрыторыі расейскіх частак, альбо напады маленькіх партызанскіх групаў у гарах на варожыя пазыцыі.

У выніку раз за разам гінуць дзясяткі расейскіх жаўнераў. Гэтыя акцыі маюць і дадтковы разбуральны эфэкт: маральных стан расейкіх войскаў у Грозным пагоршыўся.
Газэта апісвае адзін з такіх эпізодаў, калі на вачах у афіцэра АМОН зь Сібіры 25-гадовага Сяргея К. падарваліся два ягоныя бліжэйшыя сябры.

Гэта здарылася на ўскраіне Грознага, а палове шостай вечара, усяго за 30 хвілінаў перад тым, як пачынае дзейнічаць камэнданцкая гадзіна. Аўтамабіль "Лада" спыніўся ў некалькіх мэтрах ля блёк-посту, зь яго выйшаў кіроўца й паказаў дакумэнты. Ён адчыніў багажнік, каб два расейкія жаўнеры змаглі бачыць, што там унутры. У той самы момант спрацавала выбуховая прылада – кіроўца і адбодва жаўнеры загінулі на месцы.

Меры бясьпекі ў Грозным былі ўзмоцненыя дадатковымі сіламі ўнутраных войскаў. У горад забаронена дастаўляць пітную ваду, нягледзячы на поўную яе адсутнасьць, бо генэралы баяцца, што ў вадавозах можна правезьці выбуховыя рэчывы.
Аднак, неягледзячы на ўсе гэтыя захады, у сераду і ў чацьвер на мінулым тыдні яшчэ некалькі жаўнераў загінулі ў выніку падобных дзеяньняў чачэнскіх "камікадзе".

Нават сябры адборных частак сілаў бясьпекі, накіраваных у Грозны, пачалі прызнаваць, што ў іх здаюць нэрвы.
Служба на блёк-постах зараз самая небясьпечная ў Чачні.

І гэта адбываецца цераз тры месяцы пасьля таго, як расйекія вайскоўцы трыюмфальна заявілі, што яны ачысьцілі Грозны ад чачэнскіх паўстанцаў. Аднак, ў якасцьі трафеяў ім дасталіся толькі руіны гораду . Кожную ноч ягоныя насельнікі прачынаюцца ад стрэлаў снайпэраў, альбо страляніны на расейкіх постах.

Прынамсі 500 чачэнскіх байцоў засталіся ў сталіцы. Маленькія партызанскія групы, які выдатна арыентуюцца ў сваёй мясцовасьці, хаваюцца ў дамах, ацалелых пры бамбаваньні.
Падобнае разьвіцьцё падзеяў нагадвае сцэнар вайны 1994-96-га гадоў, калі перамога расейцаў над Грозным скончылася тым, што чачэнскія байцы зноў авалодалі горадам.

Масква тым часам паспрабавала навязаць чачэнскаму народу чарговага прамаскоўскага лідэра. Тыдзень таму мясцовы мусульманскі муфцій Ахмед Кадыраў быў прызначаны прэзыдэнтам Пуціным кіраўніком адміністрацыі Чачні, аднак гэтае прызначэньне было ўспрынятае зь вялікім недаверам у рэспубліцы.

Масква доўга шукала ляяльную асобу, якую можна было б паставіць начале Чачні пасьля вайны. Біслан Гантаміраў, выпушчаны перад тым уладмі з расейкай турмы, куды ён патрапіў, абвінавачаны ў карупцыі, нядоўга выконваў гэтую ролю. Ён быў адхілены ад улады Масквой, якая западозрыла яго ў пасобніцтве чачэнскім незалежнікам.

Мікалай Кошман, які афіцыйна адказвае за мірную адбудову Чачні, заявіў у нядаўнім інтэрвію, што урадавы крэдыт на рэканструкцыю ўжо вычарпаны, і праграма адбудовы замарожаная. На думку расейскага чыноўніка, гэта прывядзе да далейшага праліцьця крыві, бо безпрацоўныя могуць узяць у рукі зброю й падацца ў горы да партызанаў.

Жыцьце мірных жыхароў ня сталася больш лёгкім, нягледзячы на пэўнае зацішша ў баях.

Газэта прыводзіць гісторыю 10 гадовай чачэнскай дзяўчынкі, якая ў лягеры для ўцекачоў вось ужо восем месяцаў чакае, калі ёй паставяць пратэз замест нагі. Нагу давялося ампутаваць пасьля таго, як расейская авіяцыя збамбавала ейны родны дом у Грозным. У выніку раны, якую атрымала дзяўчынка, у яе пачыналася гангрэна.

Сям'я гэтай дзяўчынкі пацягвае жыць у лягеры, сярод астатніх уцекачоў, якім няма куды вяртацца, бо іхныя дамы таксама разбураныя.

Лёнданская Times паведамляе, што ў пятніцу былі забітыя тры прамаскоўскія чачэнцы. Адзін зь іх быў высокапастаўлены мусульманскі сьвятар, два астатнія служылі ў міліцыі. Абодвум адсеклі галовы. Газэта таксама піша пра некалькі сазабойчых нападаў чачэнцаў на расейскіх жаўнераў, зьдзейсьненых у стылі "камікадзе".

Вайсковы камэндант генэрал Іван Бабічаў, якога паважаюць абодва бакі за ягоную ўзважанасьць у часе першай чачэнскай вайны, заявіў, што расейскі бок ў цяперашні момант ня можа апанаваць сытуацыю з выбухамі самазабойцаў.

Карэспандэнт Times піша, што за два месяцы, калі ён апошнім разам быў у Чачні, Грозны не зьмяніўся. Ягоная знаёмая – старая жанчына, па-ранейшаму чакае пэнсіі з Масквы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG