Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 03 лютага 2000 г.


Ганна Навумовіч, Менск

(эфір 2 лютага)
Сёньня ў Менск прыбыў кіраўнік міжнароднае кампаніі "Итэра" Ўладзімер Макараў. У Беларусі "Итэра" займаецца пастаўкамі газу, а таксама ажыцьцяўляе значную частку беларускіх разьлікаў за газ. Пад час сустрэчы Макарава з Лукашэнкам абмяркоўваліся магчымасьці павелічэньня паставак газу ў Беларусь.

Згодна зь міждзяржаўнымі дамоўленасьцямі, сёлета плянуецца паставіць у Беларусь 17,6 мільярды кубічных мэтраў газу, прычым значная частка, 4 мільярды кубамэтраў, прыпадае на "Итэру". Паводле меркаваньня Лукашэнкі, Беларусі сёлета спатрэбіцца больш за 19 мільярдаў кубамэтраў газу.

Прадстаўнікі беларускага кіраўніцтва лічаць, што магчыма павялічыць пастаўкі газу пры дапамозе "Итэры", паколькі гэтая кампанія нядаўна атрымала доступ да туркменскага газу. Пад час сустрэчы абмяркоўваліся й пытаньні коштаў. Вядома, што на мінулым тыдні на пастаўкі ў Беларусь газу канцэрнам "Газпром" кошты былі зьніжаныя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG