Кобрынскі выканаўчы камітэт адмовіў гарадзкой арганізацыі Таварыства беларускае мовы імя Францішка Скарыны ў праве на рэгістрацыю. І гэта не адзінкавы выпадак пазбаўленьня актывістаў беларушчыны магчымасьцяў легальнае чыннасьці… Дакумэанты на рэгістрацыю гарадзкія, раённыя ды вабласныя суполкі Таварыства Беларускае Мовы пачалі падаваць у мяйсцовыя ворганы ўлады адразу пасьля таго, як 6 верасьня летась Рэспубліканская рада ТБМ атрымала пасьведчаньне аб перарэгістрацыі ў Міністэрстве юстыцыі. Пералік дакумэнтаў ды форму заявы кіраўнікі суполак мелі ва ўсіх рэгіёнах аднолькавыя – іх у адпаведнасьці з заканадаўствам прадставіў мяйсцовым актывістам сакратарыят ТБМ. І ў многіх чыноўнікаў гэтыя паперы ня выклікалі аніякіх пытаньняў: шэраг рэгіянальных суполак было зарэгістравана адразу. Але такую законапаслухмянасьць выявілі далёка ня ўсе мяйсцовыя "вэртыкальшчыкі". "Ствараецца ўражаньне, што ў некаторых мейсцах чыноўнікі зусім не выконваюць існуючае заканадаўства, – сказаў старшыня ТБМ Алег Трусаў, камэнтуючы нашаму радыё гэтую сытуацыю. – Яны выстаўляюць кіраўнікам суполак усё новыя ды новыя прэтэнзіі, сутнасьць якіх часам нават цяжка зразумець, – зазначыў спадар Трусаў. Справа, аднак, ня ў нейкай бюракратычнай драбязе. Прычына адмовы ў рэгістрацыі мяйсцовых суполак ТБМ, як лічыць Алег Трусаў, вельмі простая… (Трусаў: ) "Гэта чыста палітычная рэч. Я зразумеў так. Ім пастаўленая задача перад выбарамі ніякія структуры не рэгістраваць, каб яны не маглі вылучыць назіральнікаў, не маглі браць удзел у выбарах. Потым у дзень "ікс" – так званыя дэмакратычныя выбары, і вылучыцца толькі партыя Жырыноўскага-Гайдукевіча. На гэтым усё і скончыцца. Вось як задумана". (Карэспандэнт: ) "У цэлым, як шмат суполак, якім адмоўлена ў рэгістрацыі на месцах?" (Трусаў: ) "Ёсьць шэсьць ці восем раёнаў, дзе я ўжо па 6-8 разоў… Кобрын абнаглеў да таго, што спэцыяльнае рашэньне прыняў і мне даслаў, каб не рэгістраваць. Звычайна, яны такія рашэньі баяцца прымаць. А проста вяртаюць – маўляў, дакумэнты недапрацаваныя. А яны абнаглелі так, што ўжо і рашэньне прынялі не рэгістраваць. Але Кобрын – гэта вяршыня айсбэргу. У Бешанковічах у нас тое самае, у Менску як мінімум у двух раёнах. Яшчэ ёсьць. Вось, напрыклад, тыя самыя Касьцюковічы. Па сёньняшні дзень яны іх не рэгіструюць, паўгады ўжо, пад рознымі падставамі. Агулам, недзе каля дзесяці". Сакратарыят Таварыства вырашыў зьвярнуцца ў Міністэрства юстыцыі па афіцыйныя тлумачэньні. У залежнасьці ад іх будуць прадпрынятыя далейшыя дзеяньні "ТБМ-аўцаў" у справе легалізацыі ўсіх сваіх структураў.

Самае папулярнае
1