Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 16 верасьня 1999 г.


Алена Ціхановіч, Прага

Менш як гадзіну таму скончыўся чарговы раўнд кансультацыяў паміж урадавай і апазыцыйнай дэлегацыямі. Вынікам 6-гадзінных перамоваў сталася прыняцьцё сумеснае заявы.

Кансультацыйна-назіральная група АБСЭ ў чарговы раз заклікала журналістаў і палітыкаў быць аб'ектыўнымі ў асьвятленьні й камэнтаваньні кансультацыяў і наступных перамоваў.

На пачатку сёньняшняй сустрэчы дэлегацыя ад апазацыі распаўсюдзіла заяву. У дакумэнце гаворыцца, што ўся адказнасьць за наступствы парушэньня папярэдніх дамоўленасьцяў ляжыць на прадстаўніках улады. Сябры апазыцыйнае дэлегацыі патрабуюць выконваць дамоўленасьці ў аб'ектыўным асьвятленьні кансультацыяў.

Такую жорсткую рэакцыю выклікаў тэлевізійны сюжэт, які быў паказаны ўчора ў інфармацыйнай праграме "Панарама". Журналісты дзяржаўнае тэлевізіі аднабакова распавялі пра вынікі папярэдніх раўндаў кансультацыяў. Акрамя гэтага, у камэнтары дзяржаўнае тэлевізіі былі скарыстаныя архіўныя здымкі, якія ня маюць аніякага дачыненьня да кансультацыяў і асобаў, што бяруць у іх удзел.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG