Ад 6 верасьня Нацыянальны банк Беларусі ўводзіць у абарот разьліковы білет вартасьцяй 5 мільёнаў рублёў. Як паведамілі нацыянальнай агэнцыі "БелаПАН" у Нацыянальным банку, банкноты памерам 150х71 мм вырабленыя на адмысловай высокаякаснай паперы белага колеру з валокнамі, вадзянымі знакамі й ніткаю дзеля абароны ад падробкі. Сюжэт асноўнае выявы пярэдняга боку банкноты будынак Палацу спорту ў Менску, адваротнага спартовы комплекс "Раўбічы". Трэба адзначыць, што ад моманту ўводу ў абарот разьліковага білета вартасьцяй 1 мільён рублёў прайшло ўсяго 4 месяцы. Самой жа беларускай грашовай адзінцы ўжо больш як сем гадоў. Першыя грашовыя разьліковыя білеты Нацыянальнага банку былі выпушчаныя ў траўні 92-га. На момант увядзеньня мінімальнай купюраю была 50-капеечная "вавёрка", а запазычанасьці ў выплаце заробкаў складалі, паводле тагачаснага курсу, 4 мільярды рублёў. Сёньня самая малая купюра, якая засталася ў абарачэньні тысячная, а запазычанасьць у заробку 6 трыльёнаў. Чаму Нацыянальны банк вырашыў выпусьціць новую купюру? На гэтае пытаньне для нашага радыё адказвае эканаміст Уладзімер Раманцоў: (Раманцоў: ) "Гэта зьвязана з тым, што ў эканоміцы Беларусі на сёньняшні дзень склалася катастрафічная сытуацыя: нізкая ўраджайнасьць, нізкі валавы збор збожжа, падрыхтоўка да зімы, значыць падвышэньне коштаў на расейскія энэргетычныя носьбіты усё гэта прывяло да таго, што гэта трэба ўсё купляць за мяжою і збожжа, і паліва дзеля гэтага патрэбна валюта. Валюты няма ў Беларусі сёньня. Значыць, трэба зрабіць грашовую эмісію і закупіць за кошт гэтага даляры, якіх таксама сёньня не хапае. Усё гэта, безумоўна, прывядзе да раскруткі інфляцыі, да пагаршэньня становішча насельніцтва. А ў зьвязку з гэтым трэба будзе яшчэ падымаць мінімальны заробак. Цэны будуць падвышаныя, безумоўна. Тых грошай, якія сёньня знаходзяцца ў абароце, ня хопіць. У зьвязку з гэтым трэба зрабіць грашовую эмісію надрукаваць новыя грошы". (Карэспандэнтка: ) "То бок, гэта такая пустая паперка нічым не забясьпечаная?" (Раманцоў: ) "Ну безумоўна! Калі мільённая купюра была "пустая" нічым не забясьпечаная, то пяцімільённая тое самае. Проста павялічыцца намінал, а тавараў як не было так і ня будзе, Вы ж бачыце, якое становішча склалася і ў сельскай гаспадарцы, і ў прамысловасьці. І прадпрыймальніцтва заціскаецца. А яны пачынаюць ужо страйкаваць цяпер, што сьведчыць пра тое, што людзі даведзеныя да поўнага жабрацкага становішча. Усё гэта зьвязана". І яшчэ вернемся да самае купюры. Я нагадаю, што грашовая адзінка Беларусі пачыналася з выявы жывёльнага сьвету. Чым больш значнаю рабілася сума, пазначаная на купюры, тым больш саліднай рабілася выява. Інфляцыя, аднак, упарта зьядала "зайцоў" і "вавёрак". Ужо да сакавіка 95-га году адпала неабходнасьць у купюрах вартасцяй ніжэй за 5 рублёў. Так зьніклі "вавёркі", "ваўкі", "зайцы" і "бабры". Менш чым праз паўгады адпала неабходнасьць у купюрах вартасьцяй у 10 і 25 рублёў. Самым жывучым прадстаўніком беларускага "зьвярынца" застаўся "зубр", але і ён, як вядома, вымер. Вартасьць той купюры была 100-рублёвая. На 200-х рублёх ужо быў Прывакзальны пляц, на 500-х пляц Перамогі... Як бы там ні было, але паказальна адное на першых купюрах-"зайцах", якіх толькі пачынаў у 92-м годзе выпускаць Нацыянальны банк, стаяў подпіс старшыні банку Станіслава Багданкевіча. Цяперашнія купюры безымянныя. Подпіс галоўнага банкіра на той час сем гадоў таму сымбалізаваў усё ж такі якую ні то, але незалежнасьць і самастойнасьць банкаўскае сыстэмы Беларусі. На сёньняшні дзень патрэба ў такім подпісе галоўнага банкіра адпала канчаткова.

Самае папулярнае
1