Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 04 траўня 1999 г.


У час, калі сілы НАТА штодня наносяць усё новыя удары па Югаславіі, а палітыкі працягваюць дыпляматычныя сробы урэгуляваньня крызісу, — працягваецца драма уцекачоў. Карэспандэнт радыё "Свабода" Джольен Нэгэле паведаміў з Албаніі шэраг падрабязнасьцяў пра гуманітарную катастрофу косаўскіх албанцаў.

Асабліва цяжкая сытуацыя склалася на мяжы з Албаніяй. Як паведаміў наш карэспандэнт, які некалькі дзён правёў у Албаніі, тысячы зьнясіленых і перапалоханых людзей далей уцякаюць з Косава перад пагрозай катаваньняў і сьмерці. У мінулую пятніцу з гораду Прызрэн праз прапускны пункт у Морыне у Албанію уцяклі каля 13-ці тысяч чалавек, у суботу 7 тысяч, аднак у нядзелю толькі 2,5 тысячы чалавек, паколькі Сэрбы пачалі вяртаць іх назад. На албанскім баку супрацоўнікі дабрачынных арганізацыяў раздаюць уцекачом пледы і харчы.

Вось што сказаў адзін з уцекачоў:

(Мужчынскі голас:) ""Кожны дзень там маюць месца забойствы і зьдзекі над людзьмі. Яны адабралі дакуманты, але пакінулі грошы. Там здараюцца жорсткасьць і пагромы. Мы ведаем, што вялікую колькасьць маладых людзей зьняволена у спартыўным цэнтры у Дьякавіцы. Яны спалілі усё, што мы мелі"

Уцекачы паведамілі, што 50 % Дьяковіцы спалена і разбурана. Яны былі вымушаны падацца у дарогу бяз ежы і вады. Перш чым дазволіць албанцам выехаць, сэрбскія вайскоўцы адбіраюць у іх дакуманты, нумары і тэхнічныя пашпарты аўтамабіляў, каб яны ніколі не маглі сюды вярнуцца. Вось, што сказаў рэпарцёру 15-цігадовы хлопец:

(Карэспандэнт:) Чаму твая сястра плача?

(Голас:) "Яны спалілі нашую хату".

(Карэспандэнт:) Ці уяўляеш сабе вяртаньне дамоў?

(Голас:) "Так. Але якім чынам? Калі НАТО зьнішчыць Сэрбію."

Гуманітарная трагедыя косаўскіх Албанцаў працягваецца. Як паведаміла ведамства ААН у справах уцекачо, дагэтуль 200 тысяч Касавараў знайшлі прытулак у Македоніі і 400 тысяч у Албаніі. З
агульнай колькасьці амаль мільёна перамешчаных або дэпартаваных людзей, толкі 27 тысяч былі прынятыя заходнімі краінамі.

Як ужо згадвалася, учора з кароткім візытам Македонію наведаў прэмер-міністр Велікабрытаніі Тоні Блэр. Улады Македоніі ужо даўжэйшы час скардзяцца на цяжкасьці з утрыманьнем вялікай колькасьці уцекачоў і перасьцерагаюць перад магчымай дэста- білізацыяй абстаноўкі у краіне. Толькі учора 11-ць тысяч чалавек прыбылі у Македонію. 9-ць тамтэйшых лагераў перапоўненыя і новапрыбылыя вымушаныя начаваць пад адкрытым небам. Днямі урад разьмясьціў 17-ць тысяч чалавек у новым лагеры у Чэгранэ, які, дарэчы, у нядзелю наведаў вядомы амэрыканскі актор Рычард Гір.

Брытанскі прэмер абяцаў мясцовым уладам, што касавары не застануцца у Македоніі назаўсёды. Ён таксама абяцаў удваеньне дапамогі Скопье да сумы у 64 мільёны даляраў. Затым ён наведаў палаткавы гарадок Станковіц, дзе зараз знаходзіцца каля 30-ці тысяч касавараў. З жонкай і фатографамі Блэр на некалькі хвілінаў зайшоў у адну з палатак, каб увачавідкі пераканацца, якія там умовы жыцьця. Тоні Блэр размаўляў з людзьмі, якія пераважна ня ведалі, хто наведаў іх. Асноўнае нараканьне, якое чуў брытанскі прэмер, гэта невыносная гарачыня у палатках. Уцекачы з трывогай назіраюць за прыездам усё новых аўтобусаў з людзьмі, спрабуючы знайсьці сярод іх сваіх знаёмых і блізкіх. Яны пільна чытаюць сьпісы тых, хто прызначаны для выезду у заходнія краіны. Пасьля наведань ня лагеру, выступаючы перад журналістамі Блэр заявіў, што гэта " вайна ні за будучыню НАТО, ні за тэрыторыю, але за гуманнасьць".

Мяркуецца, што неўзабаве у дапамогу косаўскім уцекачом, якія пераважна зьяўляюцца мусульманамі актыўна уключацца араб скія краіны. Арганізацыя Чырвонага Паўмесяца з Абьяднаных Арабскіх Эміратаў ужо апякуецца гэтак званым "арабскім лаге- рам". Звонку, ён адрозьніваецца напрыклад ад грэцкага або італьянскага лагеру палаткавай мячэцьцю. У арабскім лагеры ужо каля 400 палатак у якіх жывуць каля 5-ці тысяч чалавек. У ім функцыянуе добра абсталяваны мэдычнай тэхнікай шпіталь і наагул умовы утрыманьня уцекачоў нават лепшыя чымсі у іншых лагерох. Палкоўнік Аль Кэтбі паведаміў, што у адрозьненьне ад іншых лагероў, гэты поўнасьцю утрымліваецца Абьяднанымі Арабскімі Эміратамі. Ён паведаміў, што сродкі на дабрачынную акцыю выдзяліў урад яго краіны, але неўзабаве да акцыі могуць падключыцца таксама іншыя донары.

Учора спецыяльны расейскі пасланьнік Віктар Чарнамырдзін сустрэўся Белым Доме з прэзыдэнтам ЗША Клінтанам. Пасьля сустрэчы, у часе якой, паводле слоў Чарнамырдзіна, абмяркоў валіся " акалічнасьці і умовы спыненьня паветраных удараў супраць Югаславіі", расейскі пасланьнік заявіў, што " ён і прэзыдэнт ЗША блізкія да дыпляматычнай разьвязкі канфлікту". Ён прызнаў, што разьвязка канфлікту будзе вельмі складанай справай, але " стаўка вельмі высокая". Чарнамырдзін перадаў Клінтану ліст расейскага прэзыдэнту і паведаміў, што Ельцын зьмясьціў у і лісьце новыя канкрэтныя прапановы заканчэньня авіяудараў. Дыпляматычныя высілкі Чарнамырдзіна пахваліў міністр абароны Велікабрытаніі Робэртсон, аднак адзначыў, што у Белградзе ніхто не зьвяртае на іх увагу. Прэзыдэнт ЗША выразна заявіў, што палітыка і патрабаваньні НАТо у дачыненьні да Белграду не зьмяніліся нават пасьля вызваленьня трох амэрыканскіх вайскоўцаў.

(Клінтан:) "Па першае, дазвольце мне выказаць задаволеньне, што тры амэрыканскія вайскоўцы вяртаюцца дамоў і выказаць падзяку Джэссі Джэксану. Хаця мы вельмі удзячныя за іхнае вызваленьне, але дазвольце патлумачыць, чаму ваенная апэрацыя павінна працягвацца. Тры амэрыканцы дома. Іхныя семьі, сябры і усе амэрыканцы павінны быць удзячныя, але амаль паўтара мільёна касавараў знаходзяцца па-за домам. Мы хочам быць упэўненыя, што усе сэрбы і ўсе касавары вернуцца дамоў, і хочам бачыць гэтае вяртаньне. Мусіць быць адноўленае самакіраваньне і уведзены у правінцыю міжнародныя сілы бясьпекі. Толькі тады бамбаваньне можа быць прыпыненае".

Прэзыдэнт ЗША выказаў шкадаваньне, што неаднойчы бомбы НАТА памылкова трапляюць у цывільных сэрбаў і албанцаў. Ён адзначыў, што, тым ня менш, ЗША поўныя рашучасьці працягваць павет раныя удары, паколькі яны разьлічаны на спыненьне этнічных і рэлігійных чыстак у Косаве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG