Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 18 сакавіка 1999 г.


Алена Ціхановіч, Прага

У незалежным друку з'явілася інфармацыя, што місія АБСЭ ў Беларусі падрыхтавала праект перамоваў па формуле " чатыры плюс адзін " з удзелам Аляксандра Луцкашэнкі з аднаго боку, і Віктара Ганчара, Зянона Пазьняка, Міхася Чыгіра і Сямёна Шарэцкага - з другога.

Мы затэлефанавалі з гэтай нагоды старшыні Цэнтарвыбаркаму Віктару Ганчару.

(Ціхановіч:) Віктар Іосіфавіч, ці атрымлівалі Вы афіцыйна нейкую прапанову ад місіі АБСЭ паўдзельнічаць у такіх перамовах па формуле "4+1"?

(Ганчар:) "У мяне адбылася сустрэча са спадаром Вікам, але яна мела нефармальны характар, і ніякіх прапановаў адносна якіх-небудзь перамоваў я афіцыйна не атрымліваў. Больш таго - я вельмі скэптычна стаўлюся нават да самой ідэі такіх перамоваў якраз у гэты час, таму што на сёньняшні дзень для мяне не зразумелыя ні рамкі. ні фармат такіх перамоваў. І, улічваючы, што Лукашэнка ўжо ня можа ўдзельнічаць у рамках гэтай выбарчай кампаніі, дык зразумела, што я, як афіцыйная службовая асоба, якая адказвае за правядзеньне выбарчай кампаніі, навогул ня бачу для сябе магчымасьцяў у гэты моманту ўдзелу ў такіх перамовах".

(Ціхановіч:) Але калі такая прапанова ад АБСЭ усё ж паступіць, і калі сэнс яе ня будзе зводзіцца толькі да вырашэньня выбарчай сытуацыі, - ці прымаеце Вы навогул ідэю перамоваў і кампрамісу паміж уладай і апазыцыяй?

(Ганчар:) "Я прытрымліваюся тых агульнапрынятых ідэалаў, калі ўсе спрэчкі вырашаюцца шляхам перамоваў, а не канфрантацыі, а тым больш без такіх адхіленьняў ад агульнапрынятых нормаў. Што тычыцца майго зьмястоўнага падыходу, дык я бачу ў якасьці ўмоваў такога перамоўчага працэсу, па-першае, канстытуцыйную выснову, гэта значыць канстытуцыю 1994 году і, па-другое, улічваючы, што Лукашэнка апынуўся па-за межамі гэтага выбарчага працэсу, дык зразумела, што перамовы могуць ісьці аб складаньні ім сваіх прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG