У мінулую суботу ў Берасьці павінен быў адбыцца канцэрт беларускага гурта «NRM» «Незалежная Рэспубліка Мроя». Ініцыятыва правядзеньня гэтага мерапрыемства, якое мела назоў «Вольныя танцы», належала мясцовым суполкам «Маладога Фронту» і аб'яднаньня «Маладзік». Яно выклікала вялікую цікавасьць берасьцейскіх юнакоў і дзяўчат. Першапачаткова плянавалася, што канцэрт пройдзе ў арэндаваным памяшканьні клюбу «Прагрэс». маючы папярэднюю дамову з кіраўніцтвам гэтага клюбу, па ўсім Берасьці былі распаўсюджаныя абвесткі аб канцэрце вядомага беларускага гурта. У вызначаны час а канцэрт павінен быў пачацца а 19 гадзіне некалькі соцень берасьцейцаў былі сустрэтыя загадчыцай клюбу «Прагрэс», якая паведаміла, што канцэрт перанесены ў памяшканьне кінатэатру «1 траўня». Прыйшоўшы да будынка гэтага кінатэатру, берасьцейская моладзь дачакалася новага сюрпрызу уваход у глядзельную залу быў забаронены да прыбыцьця міліцыянтаў. Пры гэтым касір кінатэатру, якая не пажадала назваць сваё прозьвішча, паведаміла прыхільнікам беларускай рок-музыкі, што ёй патэлефанавалі з гарвыканкаму і пад пагрозай звальненьня забаранілі прадаваць квіткі на гэты канцэрт. Пасьля зьявілася інфарнъмацыя пра тое, што праводзіць канцэрт не дазволіў асабіста кіраўнік гарадзкога аддзелу культуры Уладзімер Сусько. Пра рашучыя намеры ўладаў не дапусьціць правядзеньня канцэрту сьведчыў і той факт, што да кінатэатру «1 траўня» прыбыў узмоцнены нарад міліцыі, які быў гатовы да самых актыўных дзеяньняў супраць моладзі, абураны такімі захадамі ўладаў. Арганізатарам канцэрту былі вернутыя грошы, якія яны выдаткавалі на арэнду памяшканьня, дзе ўсё было падрыхтавана да выступленьня рок-гурта. Дарэчы, паводле словаў лідэра гурта «NRM» Лявона Вольскага, гэтымі забаронамі ўлады робяць музыкантаў яшчэ больш папулярнымі сярод беларускай моладзі.

Самае папулярнае
1