Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


(эфір 2 траўня)
Афіцыйная Камісія Злучаных Штатаў у справе рэлігійных свабодаў сьцьвярджае, што Расея скарыстоўвае антымусульманскую неталерантнасьць, каб падагрэць грамадзкую падтрымку наступальным дзеяньням у Ічкерыі. Сярод краінаў з падобнай палітыкай Камісія называе яшчэ Судан і Кітай, прыгадвае Іран і некаторыя іншыя.

Кангрэс ЗША, які два гады таму стварыў Камісію ў справе рэлігійных свабодаў, абавязаў яе вывучаць стан рэлігійнай неталерантнасьці ў іншых краінах. Камісія мусіць інфармаваць урад Злучаных Штатаў пра рэлігійную сытуацыю ў розных краінах і даваць канкрэтныя парады, што трэба рабіць у той ці іншай сытуацыі.

Паводле Міжнароднага Акту Свабоды Веравызнаньня, названая Камісія абавязаная 1 траўня кожнага году, выпускаць адпаведнае дасьледаваньне, каб на ягонай падставе страхаваць рэлігійную і палітычную размаітасьць сьвету. У Акце прадугледжана, што прэзыдэнт Злучаных Штатаў і лідэры партыяў Кангрэсу мусяць прызначаць склад Камітэту колькасьцю 10 асобаў.

Але палітыкі назвалі поўны склад Камісіі толькі шэсьць месяцаў таму. У выніку, паводле Старшыні Камісіі Дэвіда Сапэрстына, яны вырашылі дэталёва разгледзець рэлігійную сытуацыю ў трох краінах заміж зрабіць больш шырокае і агульнае агляднае дасьледаваньне. Гэткім чынам у поле зроку трапілі:

Судан – краіна, у якой, паводле высноваў Камісіі, існуе сапраўдная “рэлігійная і гуманітарная трагедыя”.

Кітай – краіна, дзе палітыка рэлігійнай неталерантнасьці закранае большую колькасьць людзей, чым у якой бы там ні было іншай краіне сьвету.

Расея – краіна на раздарожжы, якая, паводле Сапэрстына, мае блізкія дачыненьні са Злучанымі Штатамі, і чый голас можа быць пачуты ў ЗША.

Паводле выпушчанага ў панядзелак паведамленьня Камісіі, Расея спрыяе антымусульманскай неталерантнасьці для стымуляцыі як найхутчэйшай падтрымкі грамадзкасьцю вайны ў Ічкерыі.

Выканаўчы дырэктар Камісіі Стывен Мак’Фарланд сказаў карэспандэнту Радыё Свабода, што сябры камісіі і штат дасьледчыкаў прыйшлі да такой высновы на падставах публікацыяў, газэтных паведамленьняў ды інфармацыі ад Дзяржаўнага Дэпартамэнту Злучаных Штатаў.

У выніку Камісія заклікае Дзяржаўны Дэпартамант абвесьціць “гуманітарны і чалавечы крызыс правоў чалавека ў Ічкерыі” адным з вышэйшых прыярытэтаў двухбаковых адносінаў паміж ЗША і Расеяй.

У часе інтэрвію Мак’Фарланд сказаў, што Камісія в адрозьненьні ад Судану і Кітаю, не разгядала Расею, як лідэра парушэньняў, але яна разглядала Расею, як краіну, што мае вялікі ўплыў на сваіх былых камуністычных суседзяў. Апрача гэтага ён сказаў:

(Мак’Фарланд: ) “Расея знаходзіцца на раздарожжы. Ейны новы прэзыдэнт падае невыразныя сыгналы ў пытаньні свабоды веравызнаньня. Гэта вельмі істотны час для Камісіі ў прыватнасьці і для Злучаных Штатаў наагул у справе фармаваньня сваёй змежнай палітыкі”.

У справе Кітаю Камісія зьвяртае ўвагу на судовы перасьлед лідэраў і сяброў духовага руху Фалун Гонг, а таксама на перашкоды Рымска-Каталіцкай царкве, уціск Тыбецкіх Будыстаў ды ўйгурскіх мусульманаў. Камісія рэкамэндуе, каб Злучаныя Штаты далі Кітаю сталы статус найбольшага спрыяньня ў гандлі “толькі пасьля таго, як Кітай істотна палепшыць сваё стаўленьне да свабоды веравызнаньня”.

Мак’Фарланд сказаў, што Камісія пастанавіла абмежаваць глыбокія сёлетнія дасьледаваньні трыма краінамі, а сытуацыю ў іншых перагледзець павярхоўна. Але налета сябры Камісіі зьбіраюцца папрацаваць больш грунтоўна і зь іншымі краінамі.

Гаворыць Стывен Мак’Фаланд:

(Мак’Фарланд: ) “На жаль ёсьць шмат краінаў, якія выклікаюць асаблівую занепакоенасьць, як сур’ёзныя парушальнікі свабоды веравызнаньня. Цягам наступных 12 месяцаў мы зьбіраемся істотна павялічыць сьпіс гэтых парушальнікаў”.

Старшыня Камісіі Дэвід Сапэрстын, які сам ёсьць рабінам рэфармісцкае плыні юдаізму, у часе прэсавай канфэрэнцыі ў панядзелак сказаў, што вынікі дасьледаваньняў Камісіі, якія прымаліся толькі пры поўнай згодзе ўсіх сяброў, можна назваць экстраардынарнымі. Сярод 11 сяброў Камісіі паводле веравызнаньня – пратэстанты, рыма-каталікі, мусульманін, бахаі ды іншыя.

Сяржук Сокалаў-Воюш

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG