Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: пракуратура папярэдзіла Аліну Літвінчук


Аліна Літвінчук
Аліна Літвінчук

Берасьцейская абласная пракуратура вынесла папярэджаньне за працу на замежнае СМІ без акрэдытацыі актывістцы АГП Аліне Літвінчук.

Спадарыня была выкліканая ў пракуратуру, дзе ёй уручылі папярэджаньне:

«Мяне папярэдзілі пра недапушчальнасьць супрацы з замежнымі сродкамі масавай інфармацыі без акрэдытацыі. Сказалі, што выявілі быццам бы нейкія артыкулы на „Радыё Рацыя“, якія пісала я. Аднак я ім сказала, што ні зь якімі замежнымі СМІ не супрацоўнічаю, і папрасіла прад’явіць доказы, што я пісала для сайту „Радыё Рацыя“. Але мне паказалі толькі нейкія раздрукоўкі артыкулаў з інтэрнэту. Сказалі, што была пракурорская праверка, якая і пацьвердзіла, што артыкулы мае. Аднак з дакумэнтамі тае праверкі мяне ніяк не азнаёмілі».

Дзяўчына кажа, што ня лічыць сябе ў нечым вінаватай і плянуе абскарджваць папярэджаньне:

«Я думаю, што такім чынам на мяне хочуць паўзьдзейнічаць, ці запалохаць мяне, за маю дзейнасьць на пасадзе міжнароднага сакратара моладзевай арганізацыі АГП. Я ня думаю пакідаць гэта так, абавязкова буду абскарджваць папярэджаньне. Бо зусім не патлумачана, якое дачыненьне маюць тыя публікацыі менавіта да мяне».

Аліна Літвінчук кажа, што плянуе таксама напісаць скаргу на супрацоўнікаў міліцыі і пракуратуры за ціск на яе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG