Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АГП — за адзінага кандыдата


Лідары Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і Леў Марголін агучылі пазыцыю партыі наконт удзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах 2015 года.

На думку прадстаўнікоў партыі, найлепшы варыянт — гэта абраць адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў, прычым гэта трэба зрабіць не праз кангрэсы, як гэта было, напрыклад, раней, а праз праймэрыз. Гэта будзе найбольш эфэктыўная форма вызначэньня кандыдата, і яна дазволіць задзейнічаць у палітычнай актыўнасьці значную колькасьць насельніцтва.

Калі ж не пайсьці шляхам абраньньня адзінага кандыдата, дык тады ўлада сама будзе вызначаць, каго з прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў ўвесьці ў выбарчыя бюлетэні ў 2015 годзе. І ўлада зробіць гэта так, каб у бюлетэні трапілі найбольш слабыя кандыдаты з патэнцыйных. Як сказаў Леў Марголін, «пра гэта сьведчыць досьвед сёлетніх парлямэнцкіх выбараў, калі, напрыклад, у сьпіс кандыдатаў у дэпутаты Нацыянальнага сходу не ўключылі Аляксандра Мілінкевіча».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG