Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістка Пуціну: «Дзякуй, Вова!»


На прэсавай канфэрэнцыі Пуціна журналістка, да якой ён зьвярнуўся на «ты», адказала яму ў той жа манэры.

Галоўны рэдактар прыморскай газэты «Народнае веча» Марыя Салаўенка, якая папрасіла Ўладзімера Пуціна ў часе прэс-канфэрэнцыі выказаць сваё меркаваньне наконт экс-міністра абароны Сердзюкова і выкрадзеных мільярдаў, пачула ў адказ:

— Пра якія-якія мільярды?

Далей паміж Пуціным і журналісткай адбыўся наступны дыялёг:

— А вы ня ведаеце?

— Ня ведаю.

— Ня ведаеце?

— Нічога ня ведаю наогул ... Сядайце, калі ласка. Вас як клічуць?

— Марыя.

— Сядай, Маша.

— Дзякуй, Вова



У Беларусі дагэтуль ніхто з журналістаў, да якіх Аляксандар Лукашэнка зьвяртаецца пераважна на «ты», не адказаў яму ў ягонай манэры. Кіраўніка Беларусі публічна асадзілі толькі аднойчы, у сьнежні 2011 году, калі журналістка Марына Коктыш на рэпліку Лукашэнкі: "Каб зразумець, як я сплю — са мной трэба спаць, хаця я вам гэтага не прапаную", — адказала: "Дзякуй, я адмовілася б."

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG