Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка адказаў на пытаньні журналістаў

абноўлена

У Менску прайшла прэсавая канфэрэнцыя Аляксандра Лукашэнкі. Яна была прысьвечаная вынікам 2011 году.

На ініцыятыву "Советской Белоруссии" Лукашэнка працягвае размову, якую вёў з Дарэнкам, аб адсутнасьці палавых органаў у эўрапейскіх лідэраў.

Лукашэнка кажа, што гэтую фразу ён пачуў ад еўрапейскіх палітыкаў.
Лукашэнка абураецца санкцымі Эўразьвязу і абвінавачвае яго ў жаданні «зламаць канстытуцыйны лад краіны».




Адказваючы на пытаньне «Польскага радыё», Лукашэнка абверг існаваньне беларускага сьпісу польскіх грамадзян 1939–41 гадоў:

«Ніводнага паляка на тэрыторыі Беларусі не забілі».


Марына Коктыш з «Народнай Волі» задала пытаньні:

«Зрабіце як мужчына, адпусьціце Саньнікава, Статкевіча, не патрабуйце, каб яны ўпалі на калені».

«Што павінна адбыцца ў краіне, каб вы склалі свае паўнамоцтвы? »

Адказы:

«Гэта маё канстытуцыйнае права, падабаецца вам ці не».

«Што да маёй працы прэзыдэнтам: як толькі большасьць на выбарах перастане мне давяраць, заўтра ж мяне ня будзе».

«Каб ведаць, як я сплю, трэба са мной спаць»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:06:15 0:00
Наўпроставы лінк


Наўпроставы лінк



Пра БТ

«Ці можна чакаць больш разнастайных плюралістычных праграмаў на Беларускім тэлебачаньні?»

«Мне БТ глядзець ня сумна, я прэтэнзіяў ня маю».

Кіраўнік БТ Давыдзька паведаміў, што двойчы запрашаў на перадачу «Клюб рэдактараў» кіраўніка «Белгазэты» Высоцкага. Той двойчы адмовіўся, адзін раз у грубай форме.



Эўрарадыё пытаецца, чаму з эфіру расейскіх тэлеканалаў выразаюць жарты пра яго:

«Хай яны жартуюць пра сваіх — Пуціна і Мядзьведзева», — адрэагаваў Лукашэнка.

Рыгор Кісель пацьвердзіў, што пару разоў выразалі — але ня жарты, а абразы.

Наконт анэкдотаў пра сябе Лукашэнка кажа, што іх не памятае. Прымусіў Кісяля расказаць анэкдот пра яго, Абаму і Мядзьведзева ў лодцы. Той спатыкаючыся, распавёў.

Анекдот пра Лукашэнку ў эфіры БТ
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:05:23 0:00
Наўпроставы лінк


Пра пэнсіі

Пакуль пра павелічэньне пэнсійнага ўзросту гаворкі няма.

Лукашэнка кажа беларусам: не крыўдуйце, што нізкая пэнсія, справа ў тым, што ў нас раней выходзяць на пэнсію.

Пра адносіны з Кітаем

Лукашэнка кажа, што ганарыцца адносінамі з Кітаем, «гэтай імпэрыяй».

«Прыкладна тое, што вы рабілі ў Кітаі, мы цяпер робім у Беларусі».

Замежнае мне ў рот ня лезе

Лукашэнка пераконвае, што ва ўмовах крызісу носіць толькі беларускія касьцюмы, якія яму шыюць у атэлье.

«У крызісныя часы не купляў клюшкі, канькі (у мяне быў запас), еў толькі беларускія харчы, таму што замежнае мне ў рот ня лезе. Жыву я ў рэзыдэнцыі, у лесе, возяць мяне на працу, як і раней, членавозам».

Лукашэнка паведаміў, што зь ягонага кадравага рэестру чалавек 10–15 пад сьледзтвам.

Лукашэнка паведаміў, што Беларусь больш ня будзе фінансаваць структуры ЭўрАзЭС, там 160 чыноўнікаў.


«Наша Ніва» пытаецца: «Што вы адчуеце, калі вашыя апанэнты, якія знаходзяцца ў турмах, загінуць там?»

Па Саньнікаву Лукашэнка адразу даручыў больш не вазіць яго з калёніі ў калёнію, па ўскрыцьці Аўтуховічам венаў нічога ня чуў — «гэта ненармальна».

Палітвязьняў ён назваў такімі ж злачынцамі, як і іншыя 40 тысяч, якія сядзяць у турмах.

Кажа, што пасадзілі толькі зачыншчыкаў падзеяў на Плошчы.

Я не намякаю, што я крыважэрны, але калі чагосьці хочаце, то не душыце мяне, а папрасіце. Папросяць аб памілаваньні — я буду разглядаць.

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:06:39 0:00
Наўпроставы лінк



ПАП пытаецца пра адносіны Беларусі і Польшчы

У кепскім кірунку разьвіваюцца нашыя адносны з ЭЗ, і Польшча прыклала да гэтага самую моцную руку.

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:25 0:00
Наўпроставы лінк



Лукашэнка адказвае газэце «Беларусы і рынак», што адыходу ад сацыяльна-арыентаванай эканомікі ня будзе:

«Ня я распрацоўваў гэтую беларускую мадэль — людзі мне не дазвалялі працаваць рынкавымі мэтадамі».

«Пакуль мы на правільным шляху. Ламаць краіну і грамадзтва я намеру ня маю».

«Калі нам б на далі, як Грэцыі, не 500, а 100 мільярдаў, мы б іх не праглынулі».


Эканаміст Леў Марголін:

Леў Марголін
Леў Марголін
«Ёсьць такі гістарычны анэкдот. У 1917 годзе барыня пытае сваю служанку, што там на вуліцы робіцца? Тая адказвае: дэманстрацыя. Тады барыня зноў пытаецца: а што гэтыя людзі хочуць? Служанка адказвае: хочуць, каб не было багатых. Барыня кажа: дзіўна, мой дзед быў дзекабрыстам і ён хацеў, каб не было бедных.

Вось так і тут. Можна, канечне, змагацца з багатымі, можна не хацець, каб яны былі. Але гісторыя ўжо даўно даказала — калі ў грамадзтве няма багатых, там заўсёды будуць бедныя».


Агенцтва Блумберг пытаецца пра адмову эўрапейскіх банкаў працаваць зь Беларусьсю


Лукашэнка тлумачыць гэта тым, што ў Эўропе няма грошай.


Станіслаў Багданкевіч, былы старшыня Нацбанку Беларусі:

Станіслаў Багданкевіч
Станіслаў Багданкевіч
«Эўрабонды разьмяшчаюцца на ўсясьветным фінансавым рынку. І там круцяцца грошы са ўсяго сьвету, уключаючы кітайскія. Ня ў гэтым прычына адмовы ад беларускіх аблігацыяў. Прычына ў тым, што наша эканоміка аб’яўленая гіпэрінфляцыйнай. А такой эканоміцы крэдыты ніхто не дае. Нашы каштоўныя паперы ня хочуць браць нават па грэцкім меркам — па 7%. А просяць па 15-20%. Але ж гэта надзвычай нявыгадна.

А крэдыты нам таксама вельмі неабходныя. Ёсьць 2,5 мільярда за „Белтрансгаз“. Абяцаюць грошы з Эўразійскага банку, са „Сбербанку“, з Азэрбайджана...Але ж у наступным годзе патрэбна будзе плаціць 2,5 мільярда з улікам абслугоўваньня дзяржаўнага доўга. Камэрцыйныя банкі будуць мусіць выплаціць тры мільярды за грошы, якія яны пазычалі. Нацбанк будзе мусіць аддаць некалькі сот мільёнаў. Так што тыя грошы, на якія Лукашэнка разьлічвае, яны фактычна ўжо „расьпісаныя“ — каму колькі вярнуць.

А для разьвіцьця ўжо грошай няма. Як гэта, крэдыты непатрэбныя? Яны вельмі патрэбныя. Але на разьвіцьцё».



Дыктатура — толькі ў руках прэзідэнта

Валянцін Жданко, беларуская служба «Радыё Свабода». Тут ужо згадвалі пасьлявыбарчыя пратэсты ў Расеі. Пасьля іх Пуцін і Мядзьведзеў ня раз заяўлялі пра неабходнасьць і верагоднасьць палітычных рэформаў у Расеі. У прыватнасьці, што датычыць выбарчай сыстэмы, выбараў губэрнатараў, устаноўку відэакамэраў на кожным выбарчым участку. Ці ня лічыце, што палітычныя рэформы насьпелі і ў Беларусі, што Беларусі патрэбен парлямэнт, у якім бы дэпутатамі былі ня толькі тыя, хто галасуе за, але і тыя, хто галасуе супраць. Ня толькі вашы аднадумцы, але і вашы апанэнты, якія б адлюстроўвалі рэальна разнастайныя настроі ў беларускім грамадзтве? Ці можна спадзявацца, што ў 2012 годзе такі парлямэнт у Беларусі зьявіцца?

Лукашэнка адказвае на пытаньне "Радыё Свабода"
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:15:29 0:00
Наўпроставы лінк


«Каго народ абарэ, той і будзе....Паглядзім, колькі будзе там. Ад апазыцыі Лукашэнкі і пятай калёны.

Я ж маўчу, набраўшы вады ў рот, нават на прэзыдэнцкіх выбарах. Чаму маўчу, вы цудоўна ведаеце. Вы ж мяне не пазбаўляеце магчымасьці праводзіць хоць крыху агітацыю. І паглядзім. А вы можаце і вэб-камэры паставіць, яшчэ куды-небудзь зазірнуць членам выбарчай камісіі. Ваш падтэкст абсалютна непрымальны. Вашы людзі і Вы, Валянцін, калі прытрымліваецеся іх пазыцыі, — давайце сумленнымі будзем — прайгравалі па законе. Вы кажаце пра парлямэнт, я сатканы з таго, даруйце за нясьціпласьць, каб выслухоўваць...

Прыйсьці да прэзыдэнта, калі нарада рыхтуецца і мне памочнік дакладае, што нарада гатова, і там няма розных пунктаў гледжаньня, то нарада адкладаецца. Прыйсьці да мяне, хваліць мяне і казаць, што мы за — небясьпечна. Я ня той чалавек, я не закасьцянеў, я чалавек, які хвальбу не пераносіць. Каля я чую лісьлівыя заявы, мяне гэта страшэнна напружвае і насьцярожвае. Я адразу шукаю ў гэтым чалавеку нейкага здрадніка... Мне не патрэбна лісьлівасьць, таму што гэта гібель для кіраўніка. Таму папракаць мяне ў тым, што парлямэнт у нас ухваляе ці не ўхваляе...

Ну Вы ж, Валянцін, ня ведаеце, якія там адбываюцца баталіі! Проста я прашу парлямэнтарыяў, дэпутатаў — не няслаўцеся! Паглядзіце вакол — бойкі ў парлямэнце і гэтак далей! Няхай гэтыя эмоцыі віруюць там, у залі, не выплёскавайце іх у народ, таму гэта прывядзе к дэстабілізацыі абстаноўкі. Калі ёсьць праблема, мы ж усе хочам дабра народу — давайце будзем іх вырашаць...Не падабаецца нейкі праект закона — прыходзьце да мяне наўпрост, будзем абмяркоўваць. Прыклад, самы галоўны закон — бюджэт. Трэці раз да мяне прыйшлі дакумэнты пасьля парлямэнту на подпіс. Я тры разы ўнікаў у гэты сур’ёзны дакумэнт. І тут ня толькі дэпутаты мяне калашмацяць — губэрнатары перш за ўсё, для іх гэта найважнейшае пытаньне...

Вы ня думайце, што ў абдымку там усе ходзяць у выканаўчай уладзе, і там усё вырашаецца. Там няма ніякай дыктатуры. Дыктатура толькі ў руках прэзыдэнта. У яго ёсьць права асабіста прыняць нейкае рашэньне. Урад, толькі паседжаньне ўраду, толькі галасаваньнем. І чаму Мясьніковіча я прызначыў кіраўніком ураду? Таму што для яго непрымальныя аўтарытарныя замашкі. Ён чалавек калектыву, ён нават баіцца часам дакранацца да прыняцьця аднаасобнага рашэньня! Але ён ўмее арганізаваць калектыў для таго, каб прыняць рашэньне. Гэта для мяне важна — пры той вялікай уладзе, якая засяроджана ў руках прэзыдэнта. Паўсюль павінны быць процівагі. Але вы гэта ня хочаце аналізаваць, вам гэта не цікава. Прасьцей упікнуць прэзыдэнта: вось дыктатар і гэтак далей.

Пытаньне: справядліва — несправядліва. Гэта галоўнае для мяне. Акрамя закона ёсьць яшчэ тое, што нельга прапісаць у законе. Ёсьць пытаньні вышэйшыя, нейкія маральныя законы. І калі я бачу, што нешта несправядліва, я імгненна ўмешваюся і публічна. Я ж не хаваю гэта! То бок, я аддаю сваю рашэньне вам на суд. І вы мяне дзяўбеце, асабліва ваша там служба і іншыя ўздоўж і ўпоперак, нават за тое,чаго я не заслужыў. Вось я нядаўна распавядаў — Рыгор Леанідавіч быў сьведкам, ня дасьць схлусіць, — калі мне прыйшлося ўмяшацца. У вёсцы, памятаеш, аднаго нягодніка забілі. Забілі мужыкі, таму што ён спаліў некалькі хат і пагражаў усю вёску спаліць. Тройчы быў судзімы, рабаваў гэта насельніцтва, паборы браў. Сабраліся мужыкі — дрэнна, так не павінна быць, нельга забіваць чалавека, судзіць яго трэба. Чаму я судзіў праваахоўныя органы? Яны прыляцелі туды хуценька замест таго каб прысекчы супрацьпраўную дзейнасьць чалавека, якога забілі, яны схапілі гэтых у машыну, пасадзілі ў каталажку. Навошта? Гэта ж простыя людзі? Яны што — зьбегчы кудысьці могуць? Як толькі жулік, які пабагацей, — ён ужо пасьпеў зьбегчы за мяжу. Чаму? Таму што здрадніцтва, хтосьці праінфармаваў. А гэтых бедалаг схапілі і пасадзілі. Я распарадзіўся адпусьціць — няхай кормяць свае сем’і. Гэта паўплывала, напэўна, на рашэньне суду. Але я не шкадую. Яны былі асуджаныя, але ў турму ня трапілі... Да, я ўмешваюся ў такія працэсы. А вам што — іншы прэзыдэнт патрэбны? Вы прывыклі ад мяне патрабаваць разрубіць праблемы — і я рублю. Дрэнна рублю — не прагаласуеце за мяне. Добра — дык будзеце галасаваць. У вас ёсьць права на гэта.

Вы што, сапраўды лічыце, што я фальшаваў прэзыдэнцкія выбары? Я вам клянуся самым дарагім і каштоўным, што ў мяне ёсьць — я не фальшаваў гэтыя выбары. І я перакананы, як бы вы не вялі супраць мяне прапаганду,

Вось гэты год — вельмі цяжкі год, і мая віна ў гэтым ёсьць, я перакананы, што народ мяне падтрымае. Таму што я раблю ўсё шчыра і стараюся рабіць справядліва.

А што тычыцца парлямэнту — які парлямэнт абярэце вы, такі парлямэнт у нас і будзе....

Што тычыцца рэформаў. Так, я з вамі згодны, і я ўжо пра гэта сказаў. Але вы ня думайце, што мы парлямэнцкія выбары зараз правядзем, парушыўшы ўсё заканадаўства, якое ёсьць. Не. Мы зробім іх справядлівымі. Асабіста я, як кіраўнік дзяржавы, вам гарантую гэта. І нават тое, што я сказаў, што ўмяшаюся, — я ня буду ўмешвацца ў парлямэнцкія выбары. Так, я буду ў губэрнатараў запытвацца пра арганізацыю выбараў. Але больш за 8, ну за 9 чалавек ня будзе ў парлямэнце, нават за руку вядзе апазыцыянэраў — больш не прывядзём...

Ну я ж вам распавядаў, як было: прыяжджае да мяне Эўразьвяз, і як і вы, пытаецца: «Ну чаму там няма і гэта далей, ну зрабіце нешта, дапамажыце, каб там была апазыцыя. ...». Я слухаў — слухаў.. Даём сыгналь вашым апазыцыянэрам: «Хлопцы, знайдзіце нармальных людзей, вылучыце іх, мы ня будзем супраць вас змагацца, мы людзей вам будзем зьбіраць — ідзіце, агітуйце». Ну няхай будзе 8 чалавек, каб не плявузгалі там, на Захадзе, у Амэрыцы на гэту дыктатуру. І вы думаеце, яны знайшлі гэтых людзей? Я гэтым займаўся! Я вам шчыра кажу. Не знайшлі. Таму што Лябедзька хоча, Калякін хоча, Багданкевіч хоча, і іншыя хочуць. А народ іх ужо ня хоча. Я ім кажу: знайдзіце прозьвішчы незамусоленыя. Ну хто будзе галасаваць за нейкага Карпенку, які праседзеў у турме? У нас народ славянскі: ты ў турме пабыў — ня лезь, прапануй кагосьці іншага. Не, я пайду! А некаторых — вось няма тут Ладуцькі, ён бы вам распавёў, як ім на заводзе зьбіралі людзей, а яны не прыяжджалі... Што гэта за дэпутаты, якія баяцца ісьці ў працоўны калектыў? А таму што сказаць няма чаго!

Таму ня трэба мяне папракаць, што ў нас ня тая ўлада. Якую вы ўладу абіраеце, такая ў вас і ўлада. Таму ня трэба пяняць. Ну ідзіце вы ў народ, працуйце, не чакайце гэтых грантаў з-за мяжы. Бясплатна нічога не бывае. А то трапіце, як гэты... што мільярд не заплаціў... Бяляцкі.. Потым зноў будзеце казаць, што Лукашэнка вінаваты. А калі ў Амэрыцы не заплаціў такі падатак, ня вылез бы з турмы. А вы нас папракаеце разам з амэрыканцамі. Так заплаці, дык, можа і з турмы выпусьцяць. Дык ня хоча ж і плаціць! Думае, зараз Эўрасаюз прыедзе, Лукашэнку тут пакладзе, як жабу, расьцягне, пяты чалавек на грудзі наступіць, і Лукашэнка выпусьціць з турмы. Не. Плаці грошы. Тое, што скраў — заплаці...

А рэформы будуць, прычым, у бліжэйшы час...


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:15:24 0:00
Наўпроставы лінк


Старшыня АГП Анатоль Лябедзька пра абяцаньні Лукашэнкі правесьці справядлівыя выбары, што ён ніколі не фальсыфікаваў выбары.

Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька
«Лепш бы Аляксандар Рыгоравіч не гаварыў, а нешта рабіў. Для таго, каб зьняць пытаньне «справядліва ці не справядліва», трэба выконваць элемэнтарныя рэчы. Калі чалавек удзельнічае ў выбарчай кампаніі, у яго павінна быць права прапаноўваць людзей ў склад выбарчых камісій, якія лічаць галасы. Калі б Лукашэнка зрабіў гэта ў мінулым годзе, то, відаць, не было б дыскусій і пытаньняў, была фальсыфікацыя ці не была. Ён гэтага не зрабіў. Бо 99, 95% гэта былі людзі, якія палітычна і эканамічна кантралююцца ўладай. Пра што тут казаць? Сам стварыў такую сытуацыю. Што да парлямэнцкай кампаніі, то, відаць, ужо ёсьць падрыхтаваны сцэнар у «чырвоным доме». Галасы ніхто не зьбіраецца лічыць.

Адносна таго, што Лябедзька, маўляў, хоча, а народ яго ня хоча.

«Ня трэба Лябедзьку весьці за руку. Калі ў нас былі адносна свабодныя выбары ў 90-м і 95-м годзе, за мяне галасавалі 74% і 60%. Перакананы, што і ў 2008 годзе меў прыкладна такія ж лічбы. Няхай бы лепш Лукашэнка разабраўся з сытуацыяй з падпалкоўнікам Казловым, які ў 2008 годзе на маёй выбарчай акрузе проста злавіў за руку тых людзей, якія махлявалі і якія потым зноў жа засталіся на прэзыдэнцкай кампаніі. І кіраўнік, і сакратар камісіі і далей махлявалі, хаця фактаў больш чым дастаткова».

Адносна расповяду Лукашэнкі пра спробы дамовіцца з Эўразьвязам пра наяўнасьць апазыцыі ў парлямэнце, Лябдезька сказаў, што гэта непрымальна:

«Чалавек проста не разумее, што такое свабодныя выбары. Дзіўна, што чалавек які прыйшоў да ўлады першы раз у 1994 годзе праз свабодныя выбары, за гэтыя 19 гадоў проста перастаў разумець адрозьненьне свабодных выбараў ад нейкай гульні».


Паводле старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча, няма ніякіх падставаў меркаваць, што ў наступным годзе будуць праходзіць зь нейкімі істотнымі зьменамі. Таксама ён згадвае, як Лукашэнка аднойчы прызнаўся ў фальсыфікацыі:

Аляксей Янукевіч
Аляксей Янукевіч
«Я не лічу, што тут можна казаць пра нейкія абяцаньні. Гэта нейкія такія агульныя развагі, агульныя словы, якія ў прынцыпе ўжо шмат разоў былі сказаныя. Аднак тыя дзеяньні, якія нядаўна адбыліся, тое, што спадарыня Ярмошына працягвае сваю дзейнасьць як кіраўнік Цэнтрвыбаркаму, даюць нам магчымасьць быць перакананымі, што тыя самыя правілы і ўмовы па якіх адбываліся ўсе выбары, будуць ужывацца і надалей. Заўсёды трэба меркаваць па тым, якія дзеяньні робяцца. Яны робяцца менавіта ў накірунку таго, каб уся сыстэма, якая існуе цяпер, захавалася».

Паводле вядомага палітыка Вінцука Вячоркі, насамрэч, Лукашэнка асабіста не займаўся ўкідваньнем бюлетэняў альбо вывазам іх у лес. Гэта рабілі іншыя людзі, як і многія іншыя рэчы. Але як фактычны кіраўнік краіны Лукашэнка нясе за гэта адказнасьць, адзначае Вячорка.

Вінцук Вячорка
Вінцук Вячорка
«Што да яго спасылкі на выбары, тут мы якраз і маем ілюстрацыю гульні на сэнсах. У цывілізаваным дэмакратычным сьвеце пад словам „выбары“ разумеюць празрыстае волевыяўленьне людзей, само слова „фальсыфікацыя“ гучыць недарэчна ў такіх краінах як ЗША, Нямеччына ці Швэцыя. Там, дзе канкурэнты, іхныя прадстаўнікі, глядзяць адзін аднаму на рукі падчас падліку галасоў. А ў нас пад словамі „выбары“, „парлямэнт“, „суд“, „закон“ маецца на ўвазе нешта абсалютна іншае. Ён чарговым разам паспрабаваў на гэтым згуляць. Але, я думаю, нікога ён на свой бок дадаткова не перацягнуў. Ні ў Беларусі, ні, спадзяюся, у дэмакратычным сьвеце».
АНТ пацікавілася, як Лукашэнка ставіцца да абвінавачваньняў улады ў арганізацыі тэракту ў менскім мэтро і як ён ставіцца да сьмяротнага пакараньня?

Лукашэнка задаў журналісту сваё пытаньне

«А як вы ставіцеся?»

«Як вернік — я супраць?»

«А што, тыя якія галасавалі на рэфэрэндуме, — бязбожнікі?.. У Бога я веру...»

Наконт абвінавачваньняў улады аб арганізацыі тэракту: «Гэта жудасна, страшна і вельмі балюча для мяне. Але я спрабую цярпець».

«Што да сьмяротнага пакараньня — у нас ёсьць рашэньне рэфэрэндуму, для мяне — гэта закон. Як толькі ЗША скасуюць — мы будзем наступныя».

«Усе выракі сьмяротнага пакараньня праходзяць праз маё сэрца, калі я адкрываю папку з дакумэнтамі і фатаграфіямі, мне страшна становіцца».

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:32 0:00
Наўпроставы лінк



Самая вялікая праблема — дэмаграфічная

Часопіс «Алеся» кажа, што дапамога на дзяцей вельмі малая. Можа, прывязаць яе да сярэдняга заробку маці?

Лукашэнка кажа, што самая вялікая праблема — малая нараджальнасьць.

«Мы плацім, колькі можам, колькі ў дзяржавы ёсьць».

«Людзі самі павінны клапаціцца пра сябе і сваіх дзяцей, так, як нашыя бацькі пра нас клапаціліся».


Журналістка Ганна Каўшуль спыталася, ці адбудзецца пашырэньне ўжытку беларускай мовы. Напрыклад, на гэтай прэсавай канфэрэнцыі амаль не гавораць па-беларуску.

Лукашэнка:

«Я ня буду вас асуджаць за вашую пазыцыю. Беларуская мова забытая ня будзе. За гэта вы не перажывайце. Увогуле, я не хацеў бы вяртацца да гэтай тэмы. Мы дамовіліся на гэтую тэму. Хто як можа, так і гаворыць. Мы на рэфэрэндуме вызначыліся. Расейская мова таксама нашая родная. Расейская мова стала для нас настолькі значнай, што мы жыць безь яе ня можам».

Пра клопат аб беларускай мове Лукашэнка даручыў распавесьці міністру культуры Паўлу Латушку.

Рэакцыя Лукашэнкі на пытаньне пра беларускую мову
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:05:29 0:00
Наўпроставы лінк



пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:09 0:00
Наўпроставы лінк


Алег Трусаў параіў Лукашэнку часьцей карыстацца беларускай мовай, а ня толькі ўстаўляць асобныя сказы і словы ў свае прамовы.

Алег Трусаў
Алег Трусаў
«Я раю яму гаварыць на ёй вольна, нязмушана. Бяз шуму, безь ляманту, бяз гвалту, і ўсё будзе добра. Няхай бы на пытаньне ён адказваў на той мове, на якой ён размаўляў дома з маці, у вёсцы. Паколькі ён ніколі ня жыў у Расеі, то з расейскай мовай ў яго складанасьці. Як бы ён яе не вывучаў, але як спэцыяліст, магу сказаць, што да дасканалай расейскай мовы яму яшчэ далёка».

Паводле Лукашэнкі, без расейскай мовы нельга разьвіваць навуку.

«Без расейскай — магчыма, а без ангельскай мовы — немагчыма. І таму зараз у Менску і ў Беларусі самая папулярная замежная мова — ангельская».



Украінскае радыё спытала не пра нядаўняе затрыманьне дзяўчат з FEMEN, а пра таваразварот і дамову аб мяжы.

Наконт дамовы аб мяжы — тут існуе пакетнае пагадненьне яшчэ з часоў Кучмы.

Дамова ўвязаная са старымі даўгамі прадпрыемстваў Украіны перад Беларусьсю.

Тыя, хто кідае дзяцей, — горшыя за зьвяроў

Першы, хто задаў пытаньне па-беларуску, Уладзімер Ліпскі, рэдактар «Вясёлкі». Ён зазначыў, што ні адзін юны вундэркінд не застаўся без увагі прэзыдэнта, і спытаў, што мы ўсе разам можам зрабіць для пакінутых дзяцей?

Лукашэнка доўга разважае аб тым, што тыя, хто кідае дзяцей, — горшыя за зьвяроў. Такія жанчыны і асабліва мужчыны ў Беларусі ёсьць, прызнаў Лукашэнка.

«Я бачыў такіх дзяцей, ды і сам рос у такім асяродзьдзі, калі быў абдзелены».


Журналістка спыталася пра лёс алігархаў Пефціева, які знаходзіцца ў бягах, і Шаўцова.

Для мяне навіна, што Пефціеў мог зьбегчы. Што да Шаўцова, то ён арыштаваны за парушэньні ў эканамічнай сфэры, у тым ліку, падчас будаўніцтва ў Вэнэсуэле.


Параўноўвае Плошчу ў Менску, падзеі ў Маскве і арабскім сьвеце

«Параўноўваць людзей на Балотнай плошчы і тых, хто страйкаваў у Эгіпеце было б няправільна. А тое, што стала магчымым выкарыстоўваць тэхналёгіі з арабскай дугі — гэта факт.

У нас 19 сьнежня на плошчы Незалежнасьці было каля 3 тысяч чалавек, зь іх каля 800 тых, якія прыйшлі сьвядома, а астатнія разявакі. Якія былі гэта людзі — зразумела. Яны рыхтаваліся, атрымалі на гэта грошы, праўда, ня ўсе раздалі».

Наўпроставы лінк



Інкарпарацыя ў Расею — поўная бязглузьдзіца

Урадавая газэта «Рэспубліка» спытала аб продажы «Белтрансгазу» і пагрозе эканамічнай і палітычнай інкарпарацыі Беларусі ў склад Расеі.

«Поўная бязглузьдзіца... Не таму прадалі... Калі б я прадаў іх патронам, то была б поўная цішыня. А чаму Расеі? Гэта справа густу...»

«Што мы страцілі? Мы мелі капейкі за транзыт, утрымлівалі гэтае прадпрыемства... Вы што з Расеяй ваяваць сабраліся, выхапіць трубу зь зямлі і размахваць ёю. Толькі ідыёт гэта можа рабіць. У Расеі рычагоў уплыву на нас шмат... Дзякуючы гэтай зьдзелцы мы атрымалі станоўчы эфэкт для эканоміцы», — апраўдваецца Лукашэнка.

Прызнаў, што расейцы ўвязалі гэтую зьдзелку з будаўніцтвам АЭС і ўмовамі па продажы нафты.

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:45 0:00
Наўпроставы лінк

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:14 0:00
Наўпроставы лінк


Аляксандар Мех, былы супрацоўнік «Белтрансгазу»:

Аляксандар Мех
Аляксандар Мех
«Белтрансгаз» — гэта вельмі значная частка беларускай незалежнасьці, беларускага сувэрэнітэту. І таму ні воднага працэнту гэтых акцыяў нельга прадаваць — ні на Захад, ні на Ўсход. Ні ў якім разе!

А трубой валодае той, хто валодае акцыямі прадпрыемства. І на сёняшні дзень гэта адна краіна — Расея.


Будзе 2 блёкі АЭС, а можа 3—4

«Астравецкая праўда» спытала пра АЭС і будучыню Астраўца: у горад прыедуць тысячы спэцыялістаў, ці будуць стварацца новыя працоўныя месцы для іх сужэнцаў, перапрацоўчыя прадпрыемствы і лёгкая прамысловасьць?

«Астравец пераўтворыцца ў самы прасунуты горад краіны, туды прыедзе тысяч 5 чалавек касьмічнай падрыхтоўкі.

Пабудуем два блёкі АЭС, а можа тры і чатыры, будзем значную частку электраэнэргіі пастаўляць на зьнешнія рынкі».

Лукашэнка ня выключыў, што будуць будавацца перапрацоўчыя прадпрыемствы, але з большага — людзі будуць уладкоўвацца на аб’екты, якія будуць абслугоўваць АЭС.

Калі дзяржава будуе АЭС, і там ствараць напружаньне, — чакай бяды.

Заработная плата павінна быць заробленай

На пытаньне, што для прэзыдэнта зьяўляецца больш важным: рост даходаў насельніцтва ці барацьба зь інфляцыяй, Лукашэнка адказаў:

«Гэта два бакі аднаго мэдаля. Заработная плата павінна расьці, але толькі тады, калі яна будзе заробленая. Уздымаючы заробкі і пэнсіі мы не выкарыстоўвалі інфляцыйныя грошы».


Ня зьвернуцца — будуць сядзець у турме

БелаПАН пацікавіўся, чаму Лукашэнка не падпісвае ўказы аб памілаваньні Саньнікава, Статкевіча і Бандарэнкі, які моцна хворы.

«Яны перад законам роўныя. Па-другое, магу памілаваць чалавека, які да мяне зьвярнуўся. Ня зьвернуцца — будуць сядзець у турме». (Апошнюю фразу паўтарыў двойчы).

Лукашэнка пра Саньнікава, Статкевіча і Бандарэнку
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:29 0:00
Наўпроставы лінк


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:36 0:00
Наўпроставы лінк


Нявеста Зьмітра Дашкевіча Наста Палажанка: «Мы іх убачым на волі раней, чым мяркуе Лукашэнка»

Наста Палажанка
Наста Палажанка
Наста Палажанка выключае магчымасьць таго, што лідэр «Маладога фронту» прызнае сябе вінаватым і зьвернецца да Аляксандра Лукашэнкі з прашэньнем аб памілаваньні. Увогуле лёс палітвязьняў, паводле Палажанкі, ня гэтак моцна залежыць ад Лукашэнкі.

«Перакананая, што тут ён не гаспадар свайго слова. Заўважце, што адказваючы на наступнае пытаньне, ён сказаў, што вось па папярэдняму пытаньню адносна палітвязьняў, вы разумееце, што ёсьць моманты, якія мяне штурхаюць прымаць тыя ці іншыя рашэньні...І сапраўды, такіх момантаў больш. Разумею гэтак, што самому яму ня хочацца вызваляць палітвязьняў. Тут няма ніякай размовы ані пра гуманнасьць, ані пра палітычную рэчаіснасьць. Гэтыя людзі ёсьць новай надзеяй для Беларусі і не ў ягоных інтарэсах, каб гэтая надзея зьяўлялася на волі і сьцьвярджала сябе ў палітычным жыцьці. Ён відавочна хлусіць, бо нядаўна выходзілі палітвязьні, якія і не пісалі прашэньня аб памілаваньні. Значыць, былі такія зь ім дамовы. Таму я ведаю і веру, што палітвязьні ня будуць сядзець у турмах той тэрмін, які ім вызначыў суд. Бо будуць працаваць іншыя чыньнікі — эканамічныя, зьнешнепалітычныя, ўнутраныя. Магчыма, Зьмітру Дашкевічу і давядзецца адсядзець свой тэрмін, бо яму далі 2 гады, але ўсё роўна я перакананая, што мы ўбачым палітвязьняў на волі раней, чым мяркуе сёньня Лукашэнка».



Жонка Статкевіча: «Што б ён ні казаў, у яго няма рэсурсаў трымаць іх яшчэ па 5 год»

Марына Адамовіч
Марына Адамовіч
«Падаваць такое прашэньне Мікола ня будзе адназначна, гэта нават не абмяркоўваецца. Пра якое прашэньне ён кажа, калі людзі невінаватыя?! За гэты год ён ужо столькі нагаварыў, што я не лічу гэта вартым камэнтаваць. Але я ня думаю, што ў яго ёсьць столькі рэсурсаў і мажлівасьцяў, каб утрымліваць іх там яшчэ па 5 год. Дакладней, скажу, што перакананая: няма ў яго такіх рэсурсаў і такога часу».



Маці Саньнікава: "Ад гэтых людзей іншага адказу чакаць было немагчыма"

Ала Саньнікава
Ала Саньнікава
"Ня думаю, што сын будзе зьвяртацца з такім прашэньнем, як не зьвяртаўся дагэтуль. Ён не прызнае сябе вінаватым, а таму пра якое прашэньне можна казаць? Што тычыцца адказу Лукашэнкі…Калі ён лічыць, што невінаватых можна трымаць ў турме, ды яшчэ і зьдзекавацца зь іх маральна і фізычна, як з майго сына, то гэта сьведчыць пра стан душы чалавека. Ад гэтых людзей, якія зараз пры ўладзе ў нашай краіны, іншага адказу чакаць было немагчыма".



Газэта «Край Смалявіцкі» пацікавіўся лёсам гарадоў-спадарожнікаў Менска.

"Усё, што будзе будавацца для Менска, будзе рабіцца ў гарадах-спадарожніках",— заявіў Лукашэнка. Ён кажа, што баіцца пераўтварыць Менск у мэгаполіс і каменны мяшок.

Крызіс прыйшоў з Захаду

Да найважнейшых падзеяў году Лукашэнка аднёс тэракт у Менску, прарыў у інтэграцыйных утварэньнях у рамках ЭўрАзЭС і СНД, так званую «арабскую вясну», пасьля якой, паводле Лукашэнкі, яшчэ будуць сур’ёзныя наступствы, правал перамоваў паміж ЗША і Расеяй аб ПРА, а таксама фінансава-эканамічны крызіс, які паразіў увесь Захад, і ад якога пацярпела беларуская эканоміка са слабай валютай.

«Ідзе жорсткая барацьба за будучыню — хто будзе валодаць сьветам, ідзе жорсткая барацьба за энэргарэсурсы».

Лукашэнка шмат гаворыць пра крызіс і рэцэсію на Захадзе, пратэсты ў ЗША і выказвае меркаваньне, што гэта яшчэ не канец.

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:19 0:00
Наўпроставы лінк


Аляксандар Ярашук — старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў:

Аляксандар Ярашук
Аляксандар Ярашук
«Такая праблема ёсьць. І сёньня яна ўжо агульнавядомая. І зафіксаваная яна ня толькі незалежнымі аналітыкамі і экспэртамі, але і ўрадам. Ён праблему таксама прызнае.

Што тычыцца заробкаў, то і тут не зусім так. Можа ў нейкіх рэгіёнах Расеі можна сапраўды зарабіць удвая болей параўнальна з Беларусьсю? А ў Маскве гэта розьніца ў разоў шэсьць.

Праблема безумоўна існуе.І зараз яна прыцягвае ўвагу ўсіх, хто з трывогай сочыць за міграцыяй беларусаў, якая набірае ўсё большыя тэмпы».


Трэба больш працаваць

«З пункту гледжаньня грамадзка-палітычнага жыцьця год быў няпростым, да нас вылучаліся розныя прэтэнзіі, што маўляў ня той прэзыдэнт... 19 сьнежня асобныя спадары хацелі ўстанавіць іншы рэжым. Былі складаныя адносіны з Эўразьвязам ЗША, а на пачатку і з Расеяй...

Гэта год вялікіх урокаў, мы атрымалі вялікі ўрок на будучыню: жыць трэба па сродках, каб добра жыць, трэба больш працаваць».

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:52 0:00
Наўпроставы лінк


Першае пытаньне ад СТВ: Для вас гэта быў першы год прэзыдэнцтва пасьля выбараў 19 сьнежня 2010, як яго ацэньваеце, якія пляны?

«Я не хацеў бы, каб падобны год яшчэ паўтарыўся ў гісторыі нашай краіны. Гэта быў вельмі складаны год, быў фінансавы усплекс... Мы купляем сыравіну ў адной краіны — Расеі. У мінулым годзе для нашай эканомікі нафта і газ былі самыя дарагія для нашай краіны за ўсю гісторыю. Усё астатняе было нядрэнным. Прырост ВУП будзе каля 107 працэнтаў».

Год быў складаным у эканоміцы і палітыцы, сказаў Лукашэнка, адкрываючы прэсавую канфэрэнцыю. Беларусам было няпроста і цяпер нялёгка, прызнаў ён. Але заявіў, што бачыць станоўчыя тэндэнцыі.

Самыя важныя выказваньні, а таксама камэнтары экспэртаў «Свабода» плянуе падаваць у рэжыме рэальнага часу. На прэс-канферэнцыю запрошаны журналіст "Свабоды".

Усяго на сустрэчу запрошана каля 400 журналістаў зь беларускіх дзяржаўных і незалежных мэдыяў, а таксама прадстаўнікі замежных СМІ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG