Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прызначаны суд над былым віцэ-мэрам Менску Васільевым


20 сьнежня ў Менскім абласным судзе пачнецца працэс над былым першым намесьнікам старшыні Менгарвыканкаму Ігарам Васільевым. Судзіць былога чыноўніка будзе судзьдзя Натальля Аляхновіч.

Пра гэта Радыё Свабода паведаміла прэсавы сакратар суду Тацяна Цецяратнік.

Ігара Васільева абвінавачваюць у хабарніцтве ў асабліва буйным памеры. Паводле некаторых крыніц, памер хабару — да 500 тысяч даляраў.

Чыноўніка затрымалі сёлета 6 ліпеня супрацоўнікі КДБ пры атрыманьні хабару за спрыяльнае вырашэньне пытаньняў, якія ўваходзяць у яго кампэтэнцыю. Ігара Васільева ўтрымліваюць пад вартай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG