Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевічу могуць зьмяніць рэжым?


Мікалай Статкевіч

Рэжым утрыманьня палітвязьня Міколы Статкевіча, магчыма, яшчэ сёлета зьменіцца.

Да канца 2012 году можа адбыцца паседжаньне турэмнай камісіі, якая пераглядае рэжым утрыманьня вязьняў.

Пра гэта былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі паведаміў у тэлефоннай размове сваёй жонцы Марыне Адамовіч. Яна сказала, што калі гэта адбудзецца насамрэч, то гэта азначае па адной дадатковай сустрэчы і харчовай перадачы цягам году.

Жонка Міколы Статкевіча таксама сказала, што нягледзячы на ўсе цяжкасьці настрой у яе мужа добры, а голас бадзёры.
XS
SM
MD
LG