Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад выкіду аміяку ў Маладэчне пацярпелі чацьвёра


Міністэрства надзвычайных сытуацый ўдакладніла лічбу пацярпелых ад выкіду аміяку ў Маладэчне.

Прэсавы сакратар МНС Віталь Навіцкі ўдакладніў для Радыё Свабода:

«Так, чатыры чалавекі. Адзін — стан стабільны. Адзін пасьля абсьледаваньня ад шпіталізацыі адмовіўся. Трэцяя, жанчына, — стан стабільны, і чацьвёртая, таксама жанчына, — стан стабільны. Атрымліваецца, што адзін, які адмовіўся ад шпіталізацыі, — гэта той, які быў на месцы і спрабаваў сам закрыць засаўку, а трое іншых зьвярнуліся пазьней. Гэта я тлумачу, чаму мы спачатку казалі пра аднаго пацярпелага, а потым пра чатырох. Каб вы разумелі — гэтыя трое пазьней зьвярнуліся да дактароў».

Галоўны лекар цэнтральнай раённай бальніцы Маладэчна, пачуўшы пытаньне «Свабоды» пра колькасьць пацярпелых ад выкіду аміяку, паклаў слухаўку.

7 сьнежня ў будынку непрацуючай халадзільнай камэры маладачанскага мясакамбінату адбылася ўцечка аміяку. Канцэнтрацыя пароў у памяшканьні ў 20 разоў перавысіла норму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG