Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шарэпка: «Спадзяюся, што праз 2–3 гады ў нас будзе ўласны будынак»


Лешак Шарэпка
Лешак Шарэпка

Амбасадар Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка на адкрыцьці офісу амбасады Польшчы ў Менску выказаў спадзяваньне, што праз 2–3 гады, магчыма, у амбасады Польшчы зьявіцца ўласнае памяшканьне.

Ён пацьвердзіў інфармацыю, што беларускія ўлады выдзелілі пад будоўлю амбасады плошчу (паводле зьвестак «Свабоды» — 0,5 га) на вуліцы Старавіленскай у так званым новым дыпляматычным раёне.

Спадар амбасадар сказаў, што ў Польшчы ўжо праведзены конкурс на лепшы будынак амбасады, і цяпер справа за тым, каб ажыцьцявіць гэты праект. На думку амбасадара, гэта зойме два-тры гады.

Што тычыцца памяшканьня на вуліцы Зьмітрака Бядулі, дык, паводле амбасадара, яно нават большае, чым было ў асабняку на вуліцы Румянцава. «Але тут трэба вучыцца працаваць па-новаму, — сказаў спадар Шарэпка, — бо мы не адзіныя гаспадары гэтага будынка, а знаходзімся ў офісным памяшканьні. Ну што ж, будзем прызвычайвацца да гэтага».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG