Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гамяльчук прапануе даплачваць беларускамоўным дэпутатам


Ігар Случак
Былы кандыдат у дэпутаты парлямэнту ад Гомеля, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Справаводзтва па-беларуску» Ігар Случак прапанаваў Савету Рэспублікі Нацыянальнага Сходу ініцыяваць падрыхтоўку нарматыўна-прававога акту, які б заахвочваў дзяржаўных службоўцаў весьці справаводзтва на беларускай мове. Такім службоўцам можна было б увесьці спэцыяльную даплату ў межах 15 адсоткаў да асноўнага заробку. На думку каардынатара кампаніі, гэта больш эфэктыўна паспрыяла б пашырэньню беларускай мовы, чымсьці сто разоў паўторанае папярэджаньне клясыка беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі!»

У абгрунтаваньні сваёй прапановы Савету Рэспублікі каардынатар кампаніі, студэнт-юрыст Случак напісаў: «Неабходна прымаць меры па падтрымцы беларускай мовы ня толькі як мовы часткі насельніцтва, але і як адметнай часткі нашага сувэрэнітэту й сымбалю незалежнай дзяржавы».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Ягор Марціновіч

Самае папулярнае

XS
SM
MD
LG