Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 22 лістапада: Беларуска-нідэрляндзкі бізнэс-форум і прэм'ера праекту "Тузін. Немаўля"


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:

Воблачнасьць, невялікі мокры сьнег, тэмпэратура +2 — +4.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:

У Гаазе — Беларуска-нідэрляндзкі бізнэс-форум «20 гадоў эканамічнага партнэрства: ключавыя дасягненьні і далейшыя пэрспэктывы».

У Санкт- Пецярбургу — паседжаньне Рады Міжпарлямэнцкай асамблеі дзяржаваў-удзельніц СНД.

Інтэрнэт-партал Tuzin.fm канцэртам Сяргея Пукста і гурту Re1ikt у менскім Loft cafe прадстаўляе прэм’еру праекту «Тузін. Немаўля».

У ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1773 — заснавана Беларуская рымска-каталіцкая япархія з цэнтрам у Магілёве.

1918 — Юзаф Пілсудзкі абвешчаны «часовым начальнікам» Польскай дзяржавы.

1928 — у Парыжы адбылося першае выкананьне п’есы для аркестра Марыса Равэля «Балеро».

1993 — Рэспубліка Беларусь усталявала дыпляматычныя адносіны з Босьніяй і Герцагавінай.

У гэты дзень нарадзіліся:

1715 — Антоні Адам Скарульскі, філёзаф, асьветнік, рэктар Віленскай акадэміі, памёр у 1777 г.

1893 — Іван Сурта, акадэмік, прэзыдэнт АН БССР, расстраляны ў 1937 г.

1914 — Рыгор Няхай, беларускі пісьменьнік, памёр у 1991 г.

1946 — Валеры Філатаў, народны артыст Беларусі, памёр у 1999 г.

1937 — Людміла Златава, опэрная сьпявачка, народная артыстка Беларусі.

1974 — Зьміцер Сасноўскі, лідэр гурту «Стары Ольса».

У гэты дзень памерлі:

1944 — Кузьма Чорны, беларускі пісьменьнік.

1963 — забіты прэзыдэнт ЗША Джон Кенэдзі.

1986 — Мікалай Улашчык, беларускі гісторык і археоляг.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Нацыя выяўляе сябе ня толькі ў людзях, якім яна дае жыцьцё, але і ў тым, якіх людзей яна шануе, якіх людзей яна памятае.
Джон Кенэдзі

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»

Маці Ўладзіслава Кавалёва зьбірае подпісы пад уласнай пэтыцыяй cупраць сьмяротнае кары

Пакараныя за сувязь са «Свабодай»

Прызначаная лінгвістычная экспэртыза словаў Міхалка

Новы фільм пра Ўладзімера Караткевіча
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG