Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марш нацыяналістаў у Варшаве спынілі вадамётамі

абноўлена

Марш нацыяналістаў у Варшаве
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:01 0:00
Наўпроставы лінк

Марш нацыяналістаў у Варшаве

Удзельнікі маршу, які ў нядзелю, у Дзень незалежнасьці Польшчы, зладзілі нацыяналістычныя арганізацыі, закідалі паліцыю фаерамі. Два паліцыянты пацярпелі, паведамляюць у прэс-службе варшаўскай паліцыі.

«Людзі, якія рухаліся ў першых шэрагах маршу, у пэўны момант атакавалі паліцыю, пачалі кідаць у супрацоўнікаў камяні, бутэлькі, фаеры. Паліцыя была вымушаная ўжыць спэцсродкі, у тым ліку сьлёзацечны газ. На гэты момант у нас ёсьць інфармацыя, што пацярпелі два паліцыянты», – гаворыцца ў паведамленьні паліцыі.

Празь некаторы час пасьля інцыдэнту нацыяналісты аднавілі шэсьце.

Два іншыя буйныя маршы, адзін зь якіх узначаліў прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі, прайшлі спакойна.

Летась аналягічная дэманстрацыя нацыяналістаў вылілася ў буйныя беспарадкі, у выніку якіх 70 чалавек атрымалі раненьні, у тым ліку 30 паліцыянтаў, а больш за 200 удзельнікаў беспарадкаў былі затрыманыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG