Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лінкявічус не спадзяецца на запісы відэакамэраў


Лінас Лінкявічус
Лінас Лінкявічус

Амбасадар Літвы ў Беларусі Лінас Лінкявічус сёньня выказаў сумнеў, што ад запісу з камэраў вонкавага назіраньня на тэрыторыі амбасады «можна чакаць карысьці», паколькі інцыдэнт адбыўся ў цёмны час сутак.

Пра гэта амбасадар сказаў журналістам у Вільні, паведамляе агенцтва BNS.

Лінкявічус таксама сказаў, што амбасада не падтрымлівае сталай сувязі з праваахоўнымі органамі Беларусі ў гэтай справе:

«У нас практычны кантакт быў толькі адзін раз, на самым пачатку. І мы не маем афіцыйнай інфармацыі пра хаду сьледзтва. Ня думаю, што мы павінны яе атрымліваць, яны не павінны даваць нам справаздачу пра кожны свой крок».

8 лістапада ў Міністэрства замежных спраў Літвы запрасілі амбасадара Беларусі, каб выказаць пратэст у сувязі з тым, што ўвечары 6 лістапада на тэрыторыю літоўскага дыппрадстаўніцтва ў Менску невядомыя кінулі дзьве бутэлькі з запальнай сумесьсю. МЗС Беларусі назвала гэта «злосным хуліганствам». А спэцыяльная група Сьледчага камітэту вядзе расьсьледаваньне.

Амбасадару Беларусі Ўладзімеру Дражыну ў МЗС Літвы сёньня выказалі пратэст у сувязі з інцыдэнтам. Яму таксама перадалі патрабаваньне літоўскага боку расьсьледаваць акалічнасьці выпадку, супрацоўнічаць у гэтай справе з кампэтэнтнымі літоўскімі органамі і гарантаваць бясьпеку амбасады ў Менску.

Амбасадар Дражын выказаў жаль беларускага боку і запэўніў, што беларускія структуры будуць апэратыўна інфармаваць літоўскіх калегаў пра расьсьледаваньне інцыдэнту — паведамілі па выніках сустрэчы ў МЗС Літвы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG