Прэзыдэнт ЗША Барак Абама быў пераабраны на другі чатырохгадовы тэрмін, перамогшы суперніка-рэспубліканца Міта Ромні. Ромні, былы губернатар штату Масачусэтс, павіншаваў Абаму падчас выступу перад прыхільнікамі ў Бостане. Сваю пасьлявыбарчую прамову Абама пачаў словамі: «Амэрыка рухаецца наперад»: «Пакуль мы тут моршчымся з нагоды дробязнасьці гэтай кампаніі, людзі ў іншых краінах рызыкуюць жыцьцём, каб у іх зьявілася магчымасьць паспрачацца пра палітыку».
Глядзець здымкі вялікага памеру
Глядзець здымкі вялікага памеру