Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінэнэрга Расеі: Беларусь спыніла экспарт растваральнікаў


«Ад 6 кастрычніка экспарт растваральнікаў зь Беларусі не адбываецца, мяжа закрытая», — заявіў намесьнік міністра энэргетыкі Расеі Павал Фёдараў.

Чыноўнік адзначыў: Мінэнэрга РФ разьлічвае на істотнае павелічэньне патоку нафтапрадуктаў зь Беларусі на расейскі рынак у наступным годзе.

Паводле дамовы Расея павінна пастаўляць у Беларусь 21,5 мільёна тон нафты. А Беларусь павінна накіроўваць у РФ 5,8 мільёна тон нафтапрадуктаў.

Аднак расейскі бок сьцьвярджае, што Беларусь павялічыла закупы расейскай нафты і пачала экспартаваць на эўрапейскія рынкі бэнзін пад выглядам растваральнікаў.

Экспартнае мыта на растваральнікі ў рамках Мытнага зьвязу — 0, а на бэнзін — 90% ад экспартнага мыта на нафту.

У выніку, цьвердзяць прадстаўнікі Расеі, бюджэт гэтай краіны недалічыўся 2 мільярдаў даляраў ЗША.

Расея пачала скарачаць пастаўкі нафты ў Беларусь — у 4-м квартале яе будзе на 1,3 мільёна тон меней, чым у папярэднія тры месяцы, нагадвае Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG