НАДВОР’Е
У Беларусі чакаецца сонечнае надвор’е, тэмпэратура да 15 градусаў цяпла.
У БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ
Брусэль — саміт Эўрапейскага зьвязу.
Менск — у Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі (вул. Леніна, 20) адкрыцьцё выставы «Майстар і вучні», прысьвечанай 70-годзьдзю з дня нараджэньня віцебскага акварэліста Фелікса Гумена. Пачатак а 16-ай.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1453 — капітуляцыя ангельцаў у Бардо. Канец Стогадовай вайны.
1813 — разгром арміі Напалеона ў «Бітве народаў», што прывяло да вызваленьня Нямеччыны і Галяндыі.
1960 — пачатак эканамічнай блякады Кубы, урад ЗША ўвёў эмбарга на гандаль з Кубай.
1984 — у Польшчы агентамі камуністычных спэцслужбаў забіты папулярны каталіцкі сьвятар Ежы Папялушка.
1988 — у Менску ў будынку Дому кіно (касьцёлу Сымона і Алены) заснаваныя Мартыралёг Беларусі, створаны аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне».
У гэты дзень нарадзіліся:
1862 — Агюст Люм’ер, адзін з пачынальнікаў кінэматографа, заснавальнік францускай кінаіндустрыі і кінарэжысуры.
1890 — Сяргей Палуян, беларускі літаратуразнаўца. Яму прысьвечаныя паэма «Курган» і верш Я. Купалы «Памяці С. Палуяна», першы і апошні прыжыцьцёвы зборнік твораў «Вянок» і некалькі вершаў М. Багдановіча,
1959 — Ірына Казуліна, беларуская грамадзкая дзяячка
У гэты дзень памерлі:
1745 — Джанатан Сьвіфт, англа-ірляндзкі пісьменьнік-сатырык, публіцыст, паэт і грамадзкі дзяяч.
1937 — Язэп Каранеўскі, дзяржаўны дзяяч, пэдагог, публіцыст, другі рэктар БДУ, правадзейны сябра Інбелкульту, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.
1937 — Эрнэст Рэзэрфорд, брытанскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.
1984 — Ежы Папялушка, польскі каталіцкі сьвятар, быў забіты функцыянэрамі Службы Бясьпекі.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ
Быць чалавекам — значыць, быць змагаром.
Гётэ
ГОД ТАМУ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ
Пуцін пахваліў Лукашэнку за веру ў Бога. І ня толькі
Усё больш беларусаў просяць прытулку ў ЗША і Канадзе
Гомель: зьбіты Віталь Пратасевіч