Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 18 кастрычніка: дзень народзінаў Юрыя Хашчавацкага і першае пасяджэньне Палаты прадстаўнікоў


Юры Хашчавацкі
Юры Хашчавацкі

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

У БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ
Менск, у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа (вул. Сурганава, 15) – прэзэнтацыя кнігі “Гісторыя беларускай чыгункі, са стагодзьдзя XIX у XXI". Пачатак а 16-ай.

Менск, у Доме ўраду – першае пасяджэньне Палаты прадстаўнікоў, выбары ў якую міжнароднай супольнасьцю былі прызнаныя недэмакратычнымі і несвабоднымі.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1867 – Аляска ад Расеі перайшла Злучаным Штатам Амэрыкі.

1918 – Чэхаславаччына абвясьціла незалежнасьць ад Аўстра-Угоршчыны

1920 — скончыліся ваенныя дзеяньні паміж Польскім войскам і Чырвонай арміяй

1922 – заснавана брытанская карпарацыя ВВС

1939 — войскі Чырвонай Арміі на падставе спэцыяльных пактаў аб узаемнай дапамозе ўвайшлі на тэрыторыю Эстоніі

1967 – савецкі касьмічны апарат Вэнэра-4 сеў на Вэнэру. Такім чынам, упершыню ажыцьцёўлена мяккая пасадка на іншую плянэту.

1993 – у Латвіі ўведзеная новая грашовая адзінка - лат


У гэты дзень нарадзіліся

1130 -- Чжу Сі, кітайскі філёзаф

1523 -- Ганна Ягелонка, каралева польская і вялікая княгіня літоўская у 1575—1596 (пам. 9.9.1596)

1680 -- Ян Фрыдэрык Сапега, вялікі канцлер літоўскі

1891 -- Лукаш Голад, праваслаўны сьвятар, прыхільнік беларусізацыі праваслаўнай царквы (пам. 6.11.1947)

1893 -- Уладзімір Уладамірскі, беларускі актор (пам. 24.1.1971)

1919 -- Усевалад Кароль, беларускі палітычна-грамадзкі дзеяч (пам. кастр. 1984)

1947 -- Юры Хашчавацкі, беларускі кінарэжысэр


У гэты дзень памерлі

1893: Шарль Франсуа Гуно, францускі кампазытар

1931: Томас Эдысан, амэрыканскі вынаходнік
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ
“Лукашэнка фэнамэнальна хлусіць. Ніхто ў сьвеце так хлусіць ня здольны”. Юры Хашчавацкі
ГОД ТАМУ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ
Расейскі ПЭН-цэнтар: сытуацыя ў Беларусі пагаршаецца з кожным днём
Кангрэсмэны ЗША прапаноўваюць Лукашэнку вызваліць палітвязьняў
Пефціева бароняць найлепшыя адвакаты Літвы
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG