Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня — разьвітаньне з мастаком Сержуком Цімохавым


Сяржук Цімохаў
Сяржук Цімохаў

Разьвітаньне з намесьнікам старшыні Саюзу масткоў Сержуком Цімохавым пачнецца апоўдні па адрасу: Менск, вуліца Якуба Колас, 29а. Цімохава пахаваюць на Паўночных могілках.

Мастак Сяржук Цімохаў памёр 9 кастрычніка пасьля цяжкай хваробы.


Цімохаў працаваў ў жанры станкавага жывапісу і графікі, манумэнтальна-дэкаратыўнага мастацтва.

Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музэі (Менск), Музэі сучаснага мастацтва Беларусі (Менск), Мастацкім фондзе Саюза мастакоў Беларусі (Менск), Мастацкім фондзе Міністэрства культуры Расеі (Масква), Музэі М. Шагала (Віцебск), Полацкім мастацкім музэі (Полацак), Галерэі "Galeria stuki Katarzyny Napiorkowskaj "(Варшава), Галерэі "Walentowski Galerien«(Дрэздэн), Галерэі «Аxel Babke» (Дрэздэн), Галерэі «Аlla Bulyanskaya» (Масква, Лёндан), а таксама ў прыватных калекцыях на радзіме і за межамі.

Ляўрэат 2-га Міжнароднага Шагалаўскага пленэру 1997 г.

Гран-пры 7-га міжнароднага біенале ілюстрацыі «Залатое пяро Белграда» 2003 г.

Ляўрэат 1-га Беларускага біенале жывапісу, графікі і скульптуры 2008 г.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG