У СУБОТУ...
…і нядзелю – дождж. Тэмпэратура на выходныя: плюс 8–14.
НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:
У суботу аўдыёзапіс выпуску праграмы «Зона Свабоды» для Белсату пра парлямэнцкія выбары ў Грузіі. У перадачы ўдзельнічаюць Аляксандар Лукашук, Франак Вячорка, Юры Дракахруст і дырэктар грузінскай службы нашага радыё Давід Какабадзэ.
У нядзелю ў перадачы «Праскі акцэнт» Юры Дракахруст і ягоныя госьці – экспэрт Беларускага эканамічнага дасьледча-адукацыйнага цэнтру Зьміцер Крук, дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Аляксей Пікулік і дырэктар па дасьледаваньнях Лібэральнага клюбу Яўген Прэйгерман. – будуць абмяркоўваць наступныя пытаньні: Ці абвальваецца Беларусь у новы эканамічны крызіс? У чым прычыны ўстойлівасьці беларускай эканамікі? Чаму Лукашэнка загаварыў пра мадэрнізацыю?
У ГЭТЫЯ ДНІ Ў БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ:
6 кастрычніка
У Палацы спорту (пр. Пераможцаў, 4) пройдзе Кубак сьвету па дзюдо сярод мужчын. Плянуецца, што ўдзел у спаборніцтвах прымуць спартсмэны 11 дзяржаваў – Беларусі, Вялікабрытаніі, Ізраілю, Канады, Латвіі, Літвы, Польшчы, Таджыкістану, Узбэкістану, Чэхіі, Эстоніі. Пачатак паядынкаў у 10.00. Афіцыйная цырымонія адкрыцьця адбудзецца ў 16.30.
Прэзэнтацыя кнігі Зьміцер Баяровіча «Шалі». Менск, Незалежнасьці, 4. Памяшканьне тэатру «На бальконе», пачатак у 18.00.
7 кастрычніка
На плошчы Бангалор адбудзецца пікет незалежнага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці. Яго правядзеньне дазволена Менгарвыканкамам. Пачатак у 11.00.
***
Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫЯ ДНІ:
6 кастрычніка
1788 — распачаўся Чатырохгадовы Сойм Рэчы Паспалітай.
7 кастрычніка
У Беларусі – Дзень настаўніка.
1949 – узьнікла Нямецкая Дэмакратычная Рэспубліка.
Нарадзіліся:
6 кастрычніка
1876 – Ян Булгак, фотамастак і этнограф.
1908 – Алесь Мілюць, заходнебеларускі паэт
7 кастрычніка
1765 – Міхал Клеафас Агінскі, дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, дыплямат, кампазытар.
1788 – Іван Насовіч, беларускі мовазнавец-лексыкограф, фальклярыст, этнограф, аўтар «Слоўніка беларускай мовы», апублікаванага ў 1870 годзе.
1932 – Іван Пташнікаў, беларускі пісьменьнік.
Памерлі:
6 кастрычніка
1677 – Альбэрт Каяловіч, беларускі пісьменьнік, палеміст, гісторык.
7 кастрычніка
1939 – Раман Скірмунт, беларускі і польскі грамадзка-палітычны дзяяч.
2006 – Ганна Паліткоўская, расейская журналістка.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
«Калісь людзей вучыў
Хрыстос,
Як трэба бліжняга кахаць
І крыўду ўсяку дараваць. Калісь людзей вучыў
Хрыстос...
Цяпер жа вучаць забіваць --
Ляжыць гарматаў, бомбаў стос --
Хаця калісь вучыў
Хрыстос,
Што трэба ўсіх і ўсё кахаць!»
Алесь Мілюць
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ “СВАБОДЫ”:
Нобэлеўская прэмія – Тумасу Транстрэмэру
Вільня: П'яны беларускі дыплямат разьбіў тры аўтамабілі