Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лібіі ня вызначыліся з датай суду над беларусамі


На судовым паседжаньні 4.06.2012
На судовым паседжаньні 4.06.2012

Амбасадар Украіны ў Лібіі Мікалай Нагорны паведаміў, што дата правядзеньня судовага пасяджэньня па разглядзе апэляцыі на прысуд украінцам, асуджаным лібійскім судом да 10 гадоў зьняволеньня за дапамогу рэжыму Муамара Кадафі, яшчэ ня вызначана.

«Цяпер чакаем вызначэньня тэрмінаў, пакуль ніхто ня можа сказаць, калі будзе паседжаньне суду», — цытуе амбасадара ўкраінскі інтэрнэт-рэсурс podrobnosti.ua са спасылкай на агенцтва «Інтэрфакс-Украіна».

Ён удакладніў, што апэляцыя па кожным асуджаным украінцы, а таксама апэляцыі грамадзян Расеі і Беларусі будуць разглядацца асобна, і таму разгляд забярэ досыць доўгі час.

27 жніўня 2011 г. лібійскі паўстанцкі батальён затрымаў грамадзянаў Беларусі, Украіны і Расеі. Усёй групе было выстаўленае абвінавачаньне ў аднаўленьні вайсковай тэхнікі, якая выкарыстоўвалася рэжымам Кадафі для «зьнішчэньня лібійскага народу».

4 чэрвеня Вайсковы суд Трыпалі прысудзіў 19 грамадзян Украіны да 10 гадоў зьняволеньня за дапамогу рэжыму Кадафі. Акрамя таго, адзін грамадзянін РФ атрымаў пажыцьцёвае зьняволеньне, яшчэ адзін расіянін і тры беларусы атрымалі па 10 гадоў турмы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG