Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над беларусамі ў Лібіі адновіцца 16 красавіка


Гэта пацьвердзіў агенцтву Інтэрфакс загадчык консульскага аддзелу амбасады РФ у Лібіі Ільля Самонін. Ён паведаміў, што ўсіх 25 чалавек – 2 расейцаў, 3 беларусаў і 20 украінцаў – судзяць разам.

Суд у Трыпалі ў справе затрыманых у жніўні 2011 году лібійскімі паўстанцамі пачаўся 4 красавіка. 9 красавіка ўсёй групе выстаўленае афіцыйнае абвінавачаньне ў аднаўленьні вайсковай тэхнікі, якая выкарыстоўвалася рэжымам Кадафі «для зьнішчэньня лібійскага народу».

У прыватнасьці іх абвінавачваюць у «падрыхтоўцы запускаў ракетаў клясы „зямля-паветра“, чыёй цэльлю былі самалёты НАТО, задача якіх палягала ў абароне мірнага жыхарства».

Самі абвінавачаныя цьвердзяць, што ў Лібіі яны займаліся абслугоўваньнем нафтавага абсталяваньня.

Яны ўтрымваюцца пад арыштам на базе атраду лібійскіх апалчэнцаў недалёка ад Трыпалі, у памяшканьні плошчай каля 80 кв. м. Затрыманыя сьпяць на двух'ярусных ложках, на ўсіх – адна прыбіральня.

Раней прэсавы сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных назваў выстаўленыя беларусам абвінавачаньні неадпаведнымі рэчаіснасьці. Паводле яго, затрыманыя ехалі ў Лібію паводле цывільных кантрактаў, каб працаваць на цывільных аб'ектах. Савіных зазначыў, што «яны нават не прыступілі да працы, а ўсяго толькі перасеклі мяжу Лібіі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG