Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Місія МВФ прыедзе ў Менск 18 кастрычніка


Чарговая місія Міжнароднага валютнага фонду ў справе пасьляпраграмнага маніторынгу будзе працаваць у Менску 18–29 кастрычніка.

Місію ўзначальвае Дэвід Гофман.

«Мэта місіі — правядзеньне трэцяга постпраграмнага маніторынгу беларускай эканомікі. Пасьля заканчэньня працы місіі справаздача будзе абмяркоўвацца Радай дырэктараў МВФ», — заявіў Інтэрфаксу супрацоўнік офісу МВФ.

«Візыт місіі дасьць магчымасьць беларускім уладам і супрацоўнікам фонду абмеркаваць эканамічную палітыку ўладаў і пэрспэктывы разьвіцьця нацыянальнай эканомікі ў 2013 годзе», — дадаў суразмоўца.

Беларусь хоча зноў супрацоўнічаць з МВФ

2 кастрычніка міністар фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец заявіў, што краіна гатовая выконваць новую крэдытную праграму Міжнароднага валютнага фонду.

Ён сказаў, што супрацоўніцтва з МВФ «не зьяўляецца для нас закрытай тэмай», але прызнаў што ў перамовах з гэтым фондам ёсьць складанасьці.

7 сакавіка 2012 году старшыня Нацыянальнага банку Беларусі Надзея Ермакова заявіла, што Менск хоча атрымаць новы крэдыт МВФ, але можа абысьціся і безь яго.


Пасьля звароту беларускіх уладаў Рада выканаўчых дырэктараў МВФ 12 студзеня 2009 году ўхваліла праграму тэрмінам на 15 месяцаў і выдзяленьне Беларусі фінансавых рэсурсаў у аб’ёме каля $2,46 млрд.

Пазьней на просьбу беларускага боку МВФ павялічыў агульны аб’ём фінансаваньня да $3,46 млрд.

За час з 1992 па 2008 год Беларусь двойчы скарыстала фінансавыя рэсурсы МВФ: па лініі фонду сыстэмных трансфармацыяў — $217,2 млн. і паводле мэханізму стэнд-бай — $77,4 млн. У лютым 2005 году Беларусь цалкам пагасіла названыя крэдыты МВФ.

Беларусь — сябра МВФ з 1992 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG