Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар фінансаў: Беларусь гатовая супрацоўнічаць з МВФ


Міністар фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец заяўляе, што краіна гатовая выконваць новую крэдытную праграму Міжнароднага валютнага фонду.

«Беларусь гатовая рэалізаваць новую праграму з МВФ — гэта не зьяўляецца для нас закрытай тэмай», — заявіў Харкавец.

Аднак ён прызнаў, што ў перамовах з МВФ ёсьць складанасьці, перадае Інтэрфакс.

Раней старшыня Нацыянальнага банку Беларусі Надзея Ермакова казала, што афіцыйны Менск разьлічвае аднавіць перамовы з МВФ у кастрычніку, каб атрымаць ад гэтай арганізацыі новыя крэдыты.

7 сакавіка 2012 году Ермакова заявіла, што Беларусь зацікаўленая ў атрыманьні новага крэдыту МВФ, але можа абысьціся і безь яго.

Пасьля звароту беларускіх уладаў Рада выканаўчых дырэктараў МВФ 12 студзеня 2009 году ўхваліла праграму тэрмінам на 15 месяцаў і выдзяленьне Беларусі фінансавых рэсурсаў у аб’ёме каля $2,46 млрд.

Пазьней на просьбу беларускага боку МВФ павялічыў агульны аб’ём фінансаваньня да $3,46 млрд.

За час з 1992 па 2008 год Беларусь двойчы скарыстала фінансавыя рэсурсы МВФ: па лініі фонду сыстэмных трансфармацыяў — $217,2 млн. і па мэханізьме стэнд-бай — $77,4 млн. У лютым 2005 году Беларусь цалкам пагасіла названыя крэдыты МВФ.

Беларусь — сябра МВФ з 1992 году.


Беларусь плаціць МВФ па сваіх даўгах

Міністэрства фінансаў Беларусі сплаціла МВФ 84,3 мільёна даляраў — трэцюю частку асноўнага доўгу паводле крэдыту стэнд-бай.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Міністэрства фінансаў.


Дата сплаты часткі крэдыту Сума, якую Беларусь сплаціла МВФ, у мільёнах даляраў ЗША
13 красавіка 2012 99,8
13 ліпеня 2012 97,4
1 кастрычніка 2012 84,3
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG