Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МВФ прызначыў новага кіраўніка місіі па Беларусі


Міжнародны валютны фонд прызначыў новага кіраўніка місіі па Беларусі. Ім стаў эканаміст эўрапейскага дэпартамэнта МВФ Дэвід Хофман.

Хофман знаходзіцца ў Менску з азнаямленчым візытам і правядзе сустрэчы з кіраўніцтвам урада, Нацбанка і шэрагу міністэрстваў, паведамілі Інтэрфаксу ў беларускім офісе МВФ.

У сакавіку гэтага года пасаду кіраўніка місіі па Беларусі пакінуў Крыс Джарвіс, які ўзначаліў місію МВФ ва Ўкраіне. Тады ж МВФ скасаваў пасаду сталага прадстаўніка ў Беларусі, якім з пачатку 2009 года зьяўлялася Натальля Калядзіна.

Афіцыйны Менск у траўні 2011 года зьвярнуўся ў МВФ па новы стабілізацыйны крэдыт дзеля рэфінансаваньня ранейшай пазыкі на $ 3,6 млрд, якая была прыцягнута падчас праграмы stand-by са студзеня 2009 года па красавік 2010 года.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG