Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыбіральшчыца зайшла на зачынены выбарчы ўчастак


Назіральніка Берасьцейскай-Памежнай акругі № 4 Аляксея Коўтуна зьдзівіла, як проста староньні чалавек можа патрапіць на зачынены выбарчы ўчастак

Назіральнік на выбарчым участку № 47 Берасьцейскай-Памежнай акругі № 4 Аляксей Коўтун 20 верасьня запісаў відэа, як праз 10 хвілін пасьля закрыцьця памяшканьня для галасаваньня ў яго зайшла прыбіральшчыца.

Аляксей Коўтун кажа, што яна адчыніла яго сваім ключом, калі сябры камісіі і міліцыянты ўжо сышлі:

«Пасьля сканчэньня галасаваньня былі апячатаныя скрыні для галасаваньня і ўсе выйшлі з гэтага памяшканьня, зачыніўшы дзьверы. А я адышоў да ўчастка № 47, які таксама месьціцца ў гэтай школе, каб перапісаць дадзеныя выніковага пратаколу і там. Пакуль я перапісваў пратакол, гляджу — у гэты час на участак № 47 заходзіць прыбіральшчыца. Пры гэтым, яна сама яго адчыняе спакойна, калі там нікога няма. Знаёмая, якая чакала мяне на ганку школы, сказала, што 2 міліцыянты выйшлі са школы яшчэ да 19 гадзін, да закрыцьця гэтых участкаў. Таму ўчасткі знаходзіліся без аховы».

Спадар кажа, што яго зьдзівіла, як проста староньні чалавек можа патрапіць на зачынены выбарчы ўчастак.

Выбарчыя ўчасткі №№ 46 і 47 Берасьцейскай-Памежнай акругі № 4 месьцяцца ў сярэдняй школе № 37 Берасьця.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG