Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Усё болей і болей людзей адварочваюцца ад выбараў»


17 верасьня пачынаецца апошні тыдзень (пры ўмове, што ня будзе другога туру галасаваньня) кампаніі па абраньню дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў пятага скліканьня. Ужо заўтра афіцыйна пачынаецца датэрміновае галасаваньне, а ў нядзелю, 23 верасьня, пройдзе асноўнае галасаваньне.

Палітоляг Віктар Чарноў, зыходзячы з вынікаў суботніх партыйных форумаў БНФ і АГП, гаворыць «Свабодзе», што у апазыцыі ўсё ж перамагла ідэя актыўнага байкоту выбараў:

Пасьля таго як БНФ і АГП на партыйных форумах вырашылі зьняць сваіх кандыдатаў з выбарчай кампаніі, далейшую барацьбу за мандаты па ўсёй краіне працягнуць меней за 300 прэтэндэнтаў. Сярэдняе прадстаўніцтва па адной акрузе цяпер ужо не складае і трох чалавек. Каля дзесятка акругаў становяцца безальтэрнатыўнымі.

«З кожнай выбарчай кампаніяй мы назіраем усё меншую цікавасьць да яе з боку грамадзтва, што паказвае яўка выбарцаў» — адзначае Віктар Чарноў:

«Афіцыйная яўка можа быць якой заўгодна. Але рэальная яўка, хаця яна і перавысіць 50% у сярэднім па краіне, ужо ня будзе такой высокай, як, напрыклад, падчас парлямэнцкіх выбараў 2000 году. То бок агульная тэндэнцыя такая — той фармат правядзеньня выбараў, які абірае ўлада, усё меней і меней задавальняе людзей. Усё болей і болей людзей адварочваюцца ад выбараў, бо яны для іх прадстаўляецца нейкім спэктаклем».

Колькасьць кандыдатаў на парлямэнцкія крэслы ад кампаніі да кампаніі зьніжаецца. «Чаму так адбываецца?» — спытаў я старшыню Цэнтарвыбаркаму Лідзію Ярмошыну. У адказ пачуў наступнае:

«Ну, што я магу сказаць? Сілай жа нікога не прымусіш удзельнічаць у выбарах».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG