Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АГП лічыць, што навязала ўладам свой сцэнар выбараў


АГП хоча аб'яднаць усіх прыхільнікаў байкоту
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:49 0:00
Наўпроставы лінк

АГП хоча аб'яднаць усіх прыхільнікаў байкоту

15 верасьня Аб’яднаная грамадзянская партыя зьняла ўсіх сваіх кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў з выбараў.

За гэта аднагалосна прагаласавалі ўдзельнікі другой сэсіі пазачарговага партыйнага зьезду. Цяпер партыйныя актывісты засяродзяць свае намаганьні на назіраньні за выбарамі.

Аб’яднаная грамадзянская партыя сёньня скарысталася правам, якое ёй дае артыкул 70 Выбарчага кодэксу. Тут запісана, што палітычная партыя не пазьней чым за тры дні да выбараў можа зьняцца з выбараў.

Шмат падставаў для такога рашэньня сёньня называлі Андрэй Рэзьнічэнка зь Віцебску, Дыяна Касьцюковіч зь Берасьця, Марат Афанасьеў са Жлобіна ды іншыя ўдзельнікі форуму. Іх словы абагульніла Ганна Канапацкая зь Менску:

«За перадвыбарную кампанію так пераканаліся, можна сказаць на 200%, што ні выбараў няма ў Беларусі, ні сумленьня — ва ўладаў».

У пастанову зьезду запісалі тры асноўныя прычыны спыненьня ўдзелу ў выбарчай кампаніі. Гэта — наяўнасьць у Беларусі палітвязьняў, нежаданьне ўладаў рэфармаваць сыстэму датэрміновага галасаваньня і абсалютна недапушчальны спосаб фармаваньня выбарчых камісіяў.

Супраць зьняцьця ня выступіў ніводзін з дэлегатаў. Наадварот, яны засяроджвалі ўвагу на тым, што такі адказ уладам — найлепшы. Сёньня ўдзел у выбарах спынілі 35 кандыдатаў, а 3 — зрабілі гэта яшчэ раней. Такім чынам, усе 38 зарэгістраваных кандыдатаў ад АГП афіцыйна адмовіліся ад далейшага ўдзелу ў выбарах.

На прэсавай канфэрэнцыі пасьля завяршэньня зьезду лідэр партыі Анатоль Лябедзька адзначыў, што ўпершыню выбары ідуць не па сцэнару ўладаў:

Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька
«Мы сёньня гаворым: мы маем посьпех. Мы, відаць, упершыню навязалі ўладзе свой сцэнар. І яна была вымушаная рэагаваць. Рэагаваць неадэкватна. Рэагаваць так, што нават ставіць пад сумнеў легітымнасьць усёй выбарчай кампаніі. Мы зрабілі самае галоўнае — мы сваім пасланьнем патрапілі ў настроі і чаканьні людзей. Гэта — абсалютная праўда. І пасьля шматлікіх камунікацый зь людзьмі мы пра гэта сьведчым. Такая нэрвовая рэакцыя ўладаў была ня столькі на нас, як асобаў, колькі на зьмест пасланьня, зь якім мы выступілі і пайшлі да людзей».

У Анатоля Лябедзькі спыталіся: ці будзе АГП лічыць здраднікамі тых прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў, якія працягнуць барацьбу за дэпутацкі мандат да канца выбараў?

«За гэты час мы цалкам сканцэнтраваліся на сваёй кампаніі. Мы не трацілі высілкі на высьвятленьне адносін з прадстаўнікамі іншых палітычных структур, якія прытрымліваюцца іншай стратэгіі. Я думаю, гэта быў правільны падыход. Мы і надалей будзем канцэнтравацца ўсё ж такі на рэалізацыі сваёй стратэгіі. А ужо няхай выбарцы робяць высновы — што больш правільна?».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG